Інданезійскі Калімантан або інданезійскі Барнеа — паўднёвая частка вострава Калімантан (іншая назва вострава — Барнеа), якая належыць Інданезіі. На востраве размешчаны таксама ўсходняя частка Малайзіі і Бруней. У англійскай мове інданезійскую частка вострава называюць проста Калімантан (), у той час як увесь востраў вядомы пад назвай Барнеа ().

Інданезійская частка вострава займае плошчу 582 593 км² або прыкладна 78 % тэрыторыі астравы (агульная плошча вострава — 743 330 км²), у ёй пражывае каля 70% насельніцтва вострава..

Інданезійская частка Калімантана ўключае ў сябе пяць правінцый :

Заходні Калімантан; Цэнтральны Калімантан; Паўднёвы Калімантан; Усходні Калімантан; Паўночны Калімантан.

Катэгорыя:Геаграфія Інданезіі Катэгорыя:Калімантан