Гра́мата ( — пісьмо, пісчая папера) — на Русі X—XVII стагоддзяў дзелавы дакумент (галоўным чнам, так называлі акты) і пісьмы (афіцыйныя і прыватныя). Термін запазычаны з Візантыі, дзе grammata абазначала пасланні, указы, а таксама любыя іншыя пісьмовыя дакументы. У савецкі час шырока распаўсюдзіліся пахвальныя і ганаровыя граматы. У цяперашні час тэрмін грамата па-ранейшаму ўжываецца адносна некаторых відаў дакументаў: даверчыя граматы і некаторыя іншыя.
Гісторыя left|Даравальная грамата вялікага князя Івана Васілевіча Спаскаму Салавецкаму манастыру|thumb
На Русі граматы пісаліся на дошках, лубе-бяросце (т. зв. берасцяныя граматы), пергаменце, з XIV стагоддзя і на паперы.
Адным з першых упамінанняў граматы лічыцца ўказанне ў «Аповесці мінулых часоў» на грамату Уладзіміра Святаславіча, аб , дадзенай царкве Багародзіцы.
З найстаражытнейшых грамат Русі, якія дайшлі да нашых дзён, можна адзначыць даравальную грамату князя Мсціслава Уладзіміравіча наўгародскаму манастыру на зямлю (прыблізна XII стагоддзе, пергамент). Захавалася таксама некалькі старажытных берасцяных грамат.
У перыяд з XIV па XVII стст. з развіццём усходнеславянскай дзяржаўнасці і эканамічных адносін паяўляецца значная колькасць грамат, большая частка якіх прадстаўляе сабою розныя прававыя акты. У выглядзе грамат выкладзены і некаторыя судзебнікі таго часу, напрыклад, Наўгародская і Пскоўская судныя граматы.
У Расійскай імперыі, з увядзеннем у XVIII стагоддзі Пятром I заходнееўрапейскай наменклатуры дзелавых дакументаў, ужыванне тэрміна «грамата» звужаецца (аднак Кацярына II прымае граматы 1785 года: даравальную грамату дваранству і гарадам), але ізноў пачынае пашырацца пасля рэформы 1861 (устаўныя граматы, якія вызначалі ўзаемныя правы і абавязкі памешчыкаў і вызваленых сялян). У той жа час распаўсюдзілася выдача грамат на чын, званне, тытул і пад.
У навуковай гістарычнай літаратуры граматай таксама прынята называць некаторыя заходнееўрапейскія дакументы феадальнага перыяду (у асноўным, XIII—XIV стст.), якія былі па сутнасці прававымі актамі, якія юрыдычна афармлялі правы, абавязкі і прывілеі бакоў (у асноўным правы дараваліся манархамі пэўным асобам ці ўстановам). Такія дакументы пісаліся на лацінскай мове і мелі адмысловую наменклатуру. Акрамя таго, у форме грамат замацоўваліся судовыя рашэнні і розныя здзелкі.
Найбольш старажытнымі з захаваных з'яўляюцца граматы франкскіх каралёў, якія афармлялі зямельныя дарэнні, імунітэтныя і іншыя падараванні (VII стагоддзе). Большая частка з іх дайшла да цяперашняга часу ў копіях, запісаных у . Асабліва многа заходнееўрапейскіх грамат XI—XV стагоддзяў (напрыклад, да грамат адносіцца Вялікая хартыя вольнасцей 1215). Для розных відаў грамат прымяняліся розныя формулы.
Цяпер, у Расіі, відам заахвочвання з'яўляецца Грамата Вярхоўнага Галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі Расійскай Федэрацыі.
Гл. таксама Беларускі архіў старажытных грамат Берасцяныя граматы Даверчыя граматы Даравальныя граматы
Літаратура
Тихомиров М. Н., Источниковедение истории СССР, т. 1, М., 1962 Черепнин Л. В., Русские феодальные архивы XIV—XV вв., ч. 1—2, М. — Л., 1948—51 Арциховский А. В. и Борковский В. И., Новгородские грамоты на бересте, М., 1958. Большая советская энциклопедия. — Издательство «Советская энциклопедия». 1970—1977.
Спасылкі
Древнерусские берестяные грамоты. Текст берестяной грамоты в Хроносе Грамота на бересте «от Жизномира к Микуле» и Грамота на бересте «от Гостяты к Васильви». XI в. Из раскопок А. В. Арциховского в Новгороде в 1951, 1954 гг. «По следам берестяных грамот». Грамота на права, вольности и преимущества благородного российского дворянства 1785 Освободительная борьба горожан Безье на рубеже XII—XIII веков (картулярии, хартии и пр.). Саратовский государственный университет
Катэгорыя:Юрыдычныя дакументы