Паўночная Чала (, Чала́-Пукто) — правінцыя на паўднёвым захадзе Паўднёвай Карэі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Чанджу. Размешчана на паўднёвым захадзе Карэйскага паўвострава, на захадзе Рэспублікі. Абмываецца водамі Жоўтага мора. Утворана ў 1896 годзе на аснове паўночнай часткі гістарычнай правінцыі Чала. Скарочаная назва — Чала-Поўнач (, Чанпук).

Адміністрацыйны падзел Чала-Пукто падзелена на 6 гарадоў («сі») і 8 паветаў («кун»). Ніжэй прыведзены назвы іх беларускія назвы, а таксама запіс на хангылі і ханчы.

Гарады Іксан (익산시; 益山市) Кімджэ (김제시; 金堤市) Кунсан (군산시; 群山市) Намвон (남원시; 南原市) Чанджу (전주시; 全州市 — адміністрацыйны цэнтр правінцыі) Чанып (정읍시; 井邑市)

Паветы Ванджу (완주군; 完州郡) Імсіль (임실군; 任實郡) Качхан (고창군; 高敞郡) Муджу (무주군; 茂朱郡) Пуан (부안군; 扶安郡) Сунчхан (순창군; 淳昌郡) Чансу (장수군; 長水郡) Чынан (진안군; 鎭安郡)

Гл. таксама Правінцыі Карэі Рэгіёны Карэі Дыялекты карэйскай мовы

Спасылкі

Афіцыйная старонка правінцыі

Катэгорыя:Правінцыі Паўднёвай Карэі