Нацыянальны парк Вапуск (, ) — нацыянальны парк Канады, створаны ў 1996 годзе на ўзбярэжжы Гудзонава заліва ў правінцыі Манітоба. Назва парку паходзіць з мовы кры, на якой слова вапуск азначае белы мядзведзь. Размешчаны ў 45 км на поўдзень ад мястэчка Чэрчыл у Манітобе на ўзбярэжжы Гудзонава заліва ля ўпадзення ў яго ракі Нельсан; займае плошчу 11475 км². Ахоплівае большую частку Гудзонскай нізіны.
Клімат Гудзонаў заліў, які з'яўляецца часткай Паўночнага Ледавітага акіяна, шмат у чым вызначае клімат гэтага рэгіёна. Мікраклімат, які нагадвае клімат большай часткі Арктыкі, ператварыў большую частку гэтай тэрыторыі ў арктычную пустыню з менш чым 300 мм ападкаў у год. Вапуск з'яўляецца адным з самых халодных і неспрыяльных раёнаў Канады. Нават улетку тэмпература можа рэзка падаць, што стварае экстрэмальныя ўмовы для жыцця ў гэтых краях.
Літаратура Ryan K. Brook, Structure and Dynamics of the Vegetation in Wapusk National Park and the Cape Churchill Wildlife Management Area of Manitoba: Community and Landscape Scales, University of Manitoba, 2001 (thèse) Dennis Fast et Rebecca L. Grambo, Wapusk : white bear of the North, Heartland Associates, Winnipeg, 2003, 112 p. Barb McDermott, Jacinthe Lavoie et Gail McKeown, Le parc national Wapusk, Les Éditions de la Chenelière, Montréal, 2001
Спасылкі
Нацыянальны парк Вапуск
Катэгорыя:Катэгорыя МСАП II Катэгорыя:З’явіліся ў 1996 годзе Катэгорыя:Нацыянальныя паркі Канады Катэгорыя:Паркі Манітобы