Гродзенскія губернскія ведамасці — урадавая газета Гродзенскай губерні, якая выдавалася з 1838 па 1915. Выданне «» было ўведзена па ўсёй краіне царскім указам.

Газета складалася з афіцыйнай і неафіцыйнай частак, апошняя з 1891 года насіла характар агульнай газеты. З 1903 па 1906 неафіцыйная частка выпускалася ў форме прыкладання, як асобная газета. У 1915 годзе газета перастала выдавацца з-за Першай сусветнай вайны.

Сярод рэдактараў газеты былі Багаяўленскі, І. Мяркевіч, І. Баброў, К. Ламінскі, Я. Іваноў, князь А. Трубяцкой, С. Гарадзецкі, І. Леановіч, А. Давідовіч, А. Шынкевіч, М. Яноўскі, А. Навумаў, В. Аляб'еў, Г. Калагрываў, Д. Мілюцін, С. Шлікевіч, Л. СаланевічЧерепица В. Из статьи «Да будет услышан на Родине…».

У газеце акрамя ведамасцяў пра даведачныя цэны на правіянт, ацяпленне, падзённую плату рабочым, перавозкі, а таксама доказных артыкулаў, абавязковых пастаноў і іншай інфармацыі друкавалася вялікая колькасць матэрыялу на розныя тэмы, у тым ліку даследаванняў, прысвечаных культуры і побыту беларусаў. У «Гродзенскіх губернскіх ведамасцях» друкаваліся такія даследчыкі, як І. Ярашэвіч, І. Прыгароўскі, Ф. Варажбіцкі, М. Дзмітрыеў, Ф. Стаўровіч, М. Доўнар-Запольскі, А. Я. БагдановічЛисовская Т. «Гродненские губернские ведомости» как этнографический источник. .

Літаратура

Спасылкі

Библиография периодических изданий России, 1901—1916.

Катэгорыя:Газеты Расійскай імперыі Катэгорыя:З’явіліся ў 1838 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1915 годзе Катэгорыя:Рэгіянальныя ведамасці Расійскай імперыі Катэгорыя:Гродзенская губерня