Заходне-Аўстралійскі ўніверсітэт () — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Перт у штаце Заходняя Аўстралія.

Агульная характарыстыка Гэта старэйшы ўніверсітэт Заходняй Аўстраліі і шосты па велічыні ўніверсітэт у Аўстраліі. Ён уваходзіць у 100 лепшых універсітэтаў свету. Сярод выпускнікоў вучэльні прэм'ер-міністр, пяць суддзяў вярхоўнага суда, кіраўнік цэнтральнага банка, розныя міністры і інш. Два супрацоўнікі ўніверсітэта атрымалі Нобелеўскую прэмію.

Структура Школа бізнесу Інстытут Канфуцыя Музычная кансерваторыя Школа стаматалогіі Вышэйшая даследчая школа Вышэйшая школа адукацыі Школа права Школа медыцыны Вышэйшая школа акіянаграфіі Школа грамадскага здароўя Школа біялагічных навук Школа біямедыцынскіх навук Школа дызайну Школа навук аб Зямлі Школа інжынерыі Школа гуманітарных навук Школа навук аб чалавеку Школа вывучэння карэннага насельніцтва Школа малекулярных навук Школа фізікі, матэматыкі і інфарматыкі Школа народанасельніцтва і глабальнага здароўя Школа псіхалагічных навук Школа сацыяльных навук Школа сельскай гаспадаркі і навакольнага асяроддзя

Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі Бары Маршал Роберт Хоўк

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Аўстраліі