«Кароль Леў» () — амерыканскі анімацыйны фільм 1994 года вытворчасці кампаніі «Walt Disney Feature Animation», выпушчаны 15 чэрвеня 1994 года.

Сюжэт У велічнага Караля Льва Муфасы нараджаецца спадчыннік па імі Сімба. Ужо ў дзяцінстве дапытлівы малы становіцца ахвярай інтрыг свайго зайздроснага дзядзькі Шрама, які марыць пра ўладу.

Сімба спазнае гора страты, здраду і выгнанне, але ў рэшце рэшт знаходзіць верных сяброў і знаходзіць каханую. Загартаваны выпрабаваннямі, ён у нялёгкай барацьбе адваёўвае сваё законнае месца ў «Коле жыцця», усвядоміўшы, што значыць быць сапраўдным Каралём.

Крыніцы

Катэгорыя:Мультфільмы ЗША Катэгорыя:Мультфільмы 1994 года Катэгорыя:Фільмы ЗША 1994 года Катэгорыя:Дыснэеўскія фільмы Катэгорыя:Поўнаметражныя анімацыйныя фільмы Катэгорыя:Маляваныя мультфільмы Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Ганс Цымер Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» за найлепшы фільм — камедыя ці мюзікл Катэгорыя:Нацыянальны рэестр фільмаў