mkdir (от ) у аперацыйнай сістэме Unix, Linux — каманда для стварэння новых каталогаў.
Ужыванне
Узор выкарыстання: $ mkdir імя_каталогу
Стварэнне некалькіх каталогаў запар: mkdir імя_каталогу1 імя_каталогу2 імя_каталогу3 створыць каталогі: імя_каталогу1, імя_каталогу2 і імя_каталогу3, дзе імя_каталогу — гэта імя патрэбнага каталогу. Калі выкарыстаць як паказана вышэй, то новы каталог будзе створаны ў бягучым каталозе. Падобная каманда ёсць у АС DOS (часцей ужываецца ў скарачэнні md).
У агульным выглядзе: mkdir [ключы]… каталог… Стварае каталог(і), калі ён пакуль не існуе.
Аргументы, які абавязковыя для доўгіх ключоў, абавязковыя і для кароткіх. -m, --mode=рэжым пазначыць код доступу (як у chmod) -p, --parents не выдаваць памылак калі існуе, ствараць бацькоўскія каталогі калі патрэбна -v, --verbose друкаваць паведамленне аб кожным створаным каталогу -Z, --context=CTX пазначыць кантэкст бяспекі SELinux для кожнага стваранага каталога роўным CTX --help паказаць гэтую даведку і выйсці --version паказаць інфармацыю аб версіі і выйсці
Гл. таксама Праграмы UNIX-падобных аперацыйных сістэм
Спасылкі The program’s manpage
Катэгорыя:GNU Катэгорыя:Утыліты UNIX
