Joy Division — англійскі рок-гурт, створаны ў 1976 годзе ў горадзе Солфард, Манчэстэр. Першапачатковая назва: Warsaw. Склад гурта: Ен Кёртыс (вакал, гітара), Бэрнард Самнэр (гітара, клавішы), Пітэр Хук (бас-гітара, бэк-вакал), Стэфан Морыс (барабаны).

Гурт хутка адышоў ад панк-року і пачаў распрацоўваць свой стыль і гук, які зрабіў Joy Division аднымі з піянераў пост-панк руху канца 1970-х гадоў. Іх першы міні-альбом «An Ideal for Living» () прыцягнуў увагу тэлебачання Манчэстэра. Першы альбом «Unknown Pleasures» () быў запісаны ў 1979 годзе і атрымаў добрыя водгукі брытанскіх музычных крытыкаў. Нягледзячы на ўзрастаючы поспех гурта, вакаліст Ен Кёртыс знаходзіўся ў дэпрэсіі ў сувязі з разводам і захворваннем эпілепсіяй. Кёртысу рабілася ўсё цяжэй выступаць на канцэртах, часта падчас выступаў пачыналіся сутаргі.

Напярэдадні першага амерыканскага турнэ гурта ў маі 1980 Кёртыс скончыў жыццё самагубствам. Пасмяротна выпушчаны другі альбом Joy Division «Closer» (), а сінгл «Love Will Tear Us Apart» () заняў самую высокую пазіцыю ў чартах з усіх песень гурта. Пасля смерці Кёртыса, астатнія члены заснавалі гурт «New Order», які дасягнуў камерцыйнага поспеху.

Дыскаграфія

Альбомы «Unknown Pleasures» (1979) «Closer» (1980)

Сінглы і EP «An Ideal for Living» (1978, Вялікабрытанія) «Transmission» (1979, Вялікабрытанія) «Licht und Blindheit» (1980, Францыя) «Komakino» (1980, Вялікабрытанія) «Love Will Tear Us Apart» (1980, Вялікабрытанія) «Atmosphere/She’s Lost Control» (1980, Вялікабрытанія / ЗША) «The First Peel Session» (1986, Вялікабрытанія) «The Second Peel Session» (1987, Вялікабрытанія) «Atmosphere» (1988, Вялікабрытанія) «Love Will Tear Us Apart» (1995, Вялікабрытанія)

Спасылкі Ian Curtis & Joy Division Fans Club  — біяграфіі, дыскаграфія, падрабязная інфармацыя. Joy Division — The Eternal — біяграфіі, дыскаграфія.

Катэгорыя:Joy Division Катэгорыя:Рок-гурты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Постпанк-гурты Катэгорыя:Музычныя калектывы 1970-х