Фіялка персікалістая (Viola persicifolia) — травяністая шматгадовая расліна сямейства фіялкавыя, від роду Фіялка, які расце ў цэнтральнай, паўночнай і ўсходняй Еўропе і паўночнай Азіі.
Батанічнае апісанне Расліна з паўзучым карэнішчам.
Сцябло вышынёй 10-30 см. Лісце вузкае трохкутнае, 7-15 мм у папярочніку.
Кветкі дыяметрам 10-15 мм з’яўляюцца позняй вясной або раннім летам, круглявыя пялёсткі блакітнаватага або жаўтлява-белага колеру з кароткімі зялёнымі або жаўтлявымі шпорамі.
Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання Расліна аддае перавагу вапнавым глебам у сырых месцах.
Класіфікацыя
Таксанамія
Літаратура
Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Фіялка Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны