Га­рад­скія ша­лі — памятны знак у Мінску, уста­ноў­ле­ны не­да­лё­ка ад гарадской ра­ту­шы, які свед­чыць пра атры­ман­не го­ра­дам Магдэбургска­га пра­ва ў 1499 го­дзе. Скульп­тур­ная кам­па­зі­цыя скла­да­ец­ца з фі­гур трох гара­джан, якія за­клю­ча­юць здзел­ку по­бач з вя­лі­кі­мі ша­ля­мі: адзін уз­важ­вае груз, дру­гі ад­дае ма­не­ты, трэ­ці пры­мае за­роб­ле­ныя гро­шы.

Памятны знак створаны скульптарам Аляксандрам Прохаравым і архітэктарам Сяргеем Багласавым усталяваны 2 красавіка 2014 года і з'яўляецца часткай праграмы гарадскіх улад па ўпрыгожванні гістарычнага цэнтра сталіцы творамі манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.

Мінск атрымаў Магдэбургскае права 14 сакавіка 1499 года па прывілею караля польскага і вялікага князя літоўскага Аляксандра Ягелончыка. Каралеўская грамата дазваляла мінчукам пабудаваць у горадзе ратушу, якая стала сімвалам гарадскога самакіраванняФотофакт: в центре Минска появилась новая скульптурная композиция «Городские весы». Апроч іншага, усталёўвалася важніца — мес­ца, дзе га­рад­скія ўла­ды пе­ра­важ­ва­лі та­ва­ры, якія пры­во­зі­лі­ся ў го­рад, і тыя, што іш­лі на экс­парт, — та­кім чы­нам ме­лі маг­чы­масць збі­раць з ганд­ля­роў па­да­ткі. Ме­на­ві­та пра гэ­ты гіс­та­рыч­ны факт і рас­па­вя­дае скульп­тур­ная кам­па­зі­цыя. Акра­мя та­го, уста­наў­лі­ва­ла­ся мерніца, якая ад­па­вя­да­ла еў­ра­пей­скай мет­рыч­най сіс­тэ­ме.

Катэгорыя:Помнікі Мінска Катэгорыя:Верхні горад (Мінск) Катэгорыя:З’явіліся ў 2014 годзе Катэгорыя:2014 год у Мінску Катэгорыя:Творы Аляксандра Прохарава Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Сяргея Багласава