Вячаслаў Сярдзюк (нар. , , Сумская вобласць) — украінскі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера Выхаванец ДЮСШ роднага горада Шостка і кіеўскага РВФК. У 2003—2004 гадах выступаў за рэзервовую каманду «Масквы». З 2004 года — у днепрапятроўскім «Дняпры», дзе спачатку выступае ў дублюючым складзе каманды, а 12 сакавіка 2006 года дэбютуе ў складзе асноўнай каманды ў матчы Вышэйшай лігі чэмпіянату Украіны супраць ужгарадскага «Закарпацця» (перамога 4:0). У тым жа годзе выклікаўся ў шэрагі моладзевай зборнай Украіны, аднак ні разу ў яе складзе ў афіцыйных матчах на поле не выхадзіў.

Не прабіўшыся ў асноўны склад «Дняпра», сезон 2007/08 Сярдзюк правёў у арэндзе ў першалігавым «Нафтавіку» з Ахтыркі, а наступныя паўгады — у крыварожскім «Крыўбасе».

У пачатку 2009 года вярнуўся ў «Дняпро», за якое згуляў яшчэ восем матчаў у чэмпіянаце, аднак, не змог выйграць канкурэнцыю ў камандзе і на паўгады зноў быў адпраўлены ў арэнду ў Крывы Рог. У пачатку 2010 года «Крыўбас» выкупіў трансфер іграка.

Улетку 2013 года «Крыўбас» быў расфарміраваны і Сярдзюк на правах свабоднага агента перайшоў у кіеўскі «Арсенал»«Арсенал» подписал Сердюка — UA-Футбол, але ўжо восенню таго ж года «кананіры» таксама зняліся з чэмпіянату.

У пачатку 2014 года на правах вольнага агента перайшоў у беларускі клуб «Гомель»Украинец Сердюк стал игроком «Гомеля». Здолеў замацавацца ў аснове гомельскага клуба на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, дзе складаў пару свайму суайчынніку Дзмітрыю Неўмываку. Па заканчэнні сезона ў снежні 2014 года пакінуў «Гомель»Матвеенко, Сердюк, Невмывака и Быченок покинули «Гомель».

У студзені 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў карагандзінскім «Шахцёры», але беспаспяховаЭкс-защитник «Гомеля» не подошел карагандинскому «Шахтеру». Неўзабаве далучыўся да жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ», з якім у лютым 2015 года падпісаў кантрактДвое украинцев стали футболистами «Торпедо-БелАЗ». Пачаў сезон 2015 на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У маі не гуляў з-за траўмы, пасля вяртання на поле стаў выкарыстоўвацца звычайна ў якасці апорнага паўабаронцы. У студзені 2016 года пакінуў жодзінскі клубМаксимов, Сердюк, Прокопчик покинули «Торпедо-БелАЗ» і завяршыў прафесійную кар’еру.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК Крыўбас Крывы Рог Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Дніпро Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтавік-Укрнафта Катэгорыя:Ігракі ФК Масква