0 студзеня (нулявое студзеня) — неіснуючая каляндарная дата, якая выкарыстоўваецца ў некаторых астранамічных і тэхнічных матэрыялах.
У астраноміі 0 студзеня магчыма сустрэць у гадавых эфемерыдах, дзе яно ўмоўна замяняе 31 снежня мінулага года. гэта робіцца дзеля таго, каб ўсе даты, згаданыя ў эфемерыдзе, датаваліся адным і тым жа годам.
У 1955 годзе падчас з’езда Міжнароднага астранамічнага саюза была прынята асаблівая версія юліянскага календара, якая пачыналася ў поўдзень 0 студзеня 1900 года. Такім чынам гэта дата стала дублінскім юліянскім днёмASTROCLC Astronomical Clock and Celestial tracking Program.
У праграмным забеспячэнні Калі стварыць у праграме Microsoft Excel ячэйку ў фармаце «дата/час» і ўвесці туды 0, праграма вывядзе 0 студзеня 1900 года.
Гл. таксама 30 студзеня 0 сакавіка
Крыніцы
Катэгорыя:Студзень Катэгорыя:Астраметрыя Катэгорыя:Выдуманыя даты