Наперстаўка буйнакветная, Наперстаўка няпэўная — у крыніцы пад назвай , Палечнік жоўты — у крыніцы пад назвай (Digitális grandiflóra) — шматгадовая травяністая расліна, від роду сямейства .

Батанічнае апісанне

Карэнішча кароткае, мачкаватае, шматгалоўкавае.

Сцёблы 40-120 см вышынёй, прамыя, простыя, радзей ля аснавання пэндзля галінастыя, у верхняй частцы пакрытыя залозістымі валасінкамі, у ніжняй — пераважна доўгімі рэдкімі валасінкамі, у сярэдняй частцы голыя або рассеяна валасістыя.

Лісце светла-зялёнае, большай часткай падоўжана-ланцэтнае, завостранае, дробнапільчатае або цэльнакрайняе, знізу, асабліва па жылкам і па краі, пакрытыя залозістымі (на аднаклеткавай ножцы і з двуклеткавай галоўкай) і простымі (большай часткай з шасці клетак) валасінкамі. Разеткавае і ніжняе сцябловае лісце 7-25 см даўжынёй і 2-6,5 см шырынёй, даўгавата-ланцэтнае, ля аснавання паступова адцягненае ў кароткі і шырокі хвосцік. Сярэдняе сцябловае лісце яйкападобна-ланцэтнае і большай часткай сядзячае. Верхняе сцябловае лісце сядзячае, даўгавата-ланцэтнае, каля 4 см даўжынёй і 1 см шырынёй, паступова змяншаецца ў памерах і пераходзячае ў пазушныя прыкветкі.

Кветкі гарызантальна адхіленыя, паніклыя, сабраны ў большай часткай кароткія (6-25 см даўжынёй) і рэдкія верхавінкавыя гронкападобныя суквецці. Кветаножкі пры кветках 2,5 мм даўжынёй, пры пладах 5-15 мм даўжынёй, коратка залозіста- апушаныя. Долі чашачкі 4-7 мм даўжынёй і 1-2 мм шырынёй, пры пладах да 9 мм, ланцэтныя, вострыя, залозіставаласістыя. Вяночак серна-жоўты, на ўнутранай паверхні з бураватымі жылкамі, у сухім выглядзе жоўты або буры, звонку рассеяна залозістаапушаны, 3-4 см даўжынёй і 15-20 мм шырынёй, няправільна званочкавы; верхняя губа невыразна двухлопасцевая, каля 2 мм даўжынёй, сярэдняя лопасць ніжняй губы трохкутная, можа быць завостранай, 5-7 мм даўжынёй, бакавыя лопасці трохкутныя, вастраватыя, 2-3 мм даўжынёй.

Каробачка 8-14 мм даўжынёй, 5-8 мм шырынёй, яйкападобная, тупаватая, густа пакрыта валасінкамі. Насенне чатырохгранна-прызматычнае, 0,8-1,2 мм даўжынёй і каля 0,5 мм шырынёй. Цвіце ў чэрвені — ліпені.

Від апісаны з Еўропы.

Распаўсюджанне Еўропа: Аўстрыя, Бельгія, Чэхія, Славакія, Германія, Венгрыя, Польшча, Швейцарыя, Албанія, Балгарыя, краіны былой Югаславіі, Грэцыя, Італія, Румынія, Францыя; тэрыторыя былога СССР: Беларусь, Эстонія, Латвія, Літва, Малдова, Еўрапейская частка Расіі, Украіна, Заходняя Сібір (поўдзень); Азія: ТурцыяПаводле сайта GRIN. Гл. картку расліны.

Расце ў лісцяных і змешаных лясах, на узлесках і высечках, часта на задзернаваных і камяністых схілах сярод хмызнякоў, радзей на рознатраўных лугах.

Хімічны склад Як і , наперстаўка буйнакветная ўтрымлівае (кардэналіды), галоўныя з іх — дыгіланіды (ланатазіды) А, В, С.

Лісце наперстаўкі ўтрымлівае сардэчныя гліказіды, сапаніны, флаваноіды і некаторыя іншыя рэчывы.

Практычнае выкарыстанне

Лекавая, ядавітая і дэкаратыўная расліна.

У навуковай медыцыне выкарыстоўваюць лісце наперстаўкі . Прэпараты з яго прызначаюцца пры лячэнні складаных парушэнняў кровазвароту (сардэчнай дэкампенсацыі), вострай і хранічнай сардэчнай недастатковасці, пры парушэнні рытму сардэчных скарачэнняў, клапанных заганах сэрца і іншых парушэннях сардэчнай дзейнасці.

У ветэрынарыі лісце наперстаўкі выкарыстоўваюць пры парушэнні сардэчнай дзейнасці ў жывёл.

Усе органы наперстаўкі атрутныя. Ужыванне іх жывёламі ў вялікай колькасці прыводзіць да ўзрушанасці працы сэрца, звужэння крывяносных сасудаў, засмучэння стрававання.

Расліна прыдатна для вырошчвання на кветніках, а таксама ў зацененых месцах паркаў і лесапаркаў.

Вырошчванне

Для вырошчвання наперстаўкі адводзяць участак, абаронены ад халодных паўночна-ўсходніх вятроў. Лепш расце на лёгкіх суглінкавых і супяшчаных чарназёмных глебах, але не кіслых.

Сяўба

Перад пасевам ўчастак перакопваюць на глыбіню 22-27 см.

Размнажэнне

Размножваюць як расадай, вырашчанай у парніках, так і насеннем, якое высейваюць пад зіму або рана вясной з міжраддзямі 60 см. Доглад за пасевамі заключаецца ў шматразовым рыхленні глебы, у праполцы і унясенні ўгнаенняў (200 кг гною, 2 кг суперфасфату і 1 кг калійных соляў на 100 м²).

Збор, перапрацоўка і захоўванне

Збіраюць прыкаранёвае і сцябловае лісце восенню ці вясной, да пачатку цвіцення, зрываючы яго рукамі. Складаюць, НЕ ўтрамбоўваючы, у невялікія кошыкі. Хутка сушаць на гарышчах пад жалезным дахам, але лепш у сушылках пры тэмпературы 55-60°. Сухія лісце пакуюць у цюкі або фанерныя скрыні, высланыя паперай, вагой па 50 кг.

Захоўваюць у сухіх памяшканнях на верхніх стэлажах. Тэрмін захоўвання — два гады.

Літаратура

, , А. М. Краснова; «» Справочник; Киев, , 1983. Єлін Ю. Я., Зерова М. Я., Лушпа В. І., Шаброва С. І. Дари лісів. — К.: «Урожай», 1979.

Спасылкі

Катэгорыя:Трыпутнікавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Ядавітыя расліны Катэгорыя:Травы