Ма́гнус I Ла́дулас (ён жа Магнус Свірнавы Замо́к) (; —) — кароль (конунг) Швецыі з 1275 года, другі сын Ярла Біргера.

Біяграфія

14-15 чэрвеня 1275 года Магнус і яго брат Эрык атрымалі перамогу пры Хове ў лесе Тывідэн (Вестэргётланд) над сваім братам-каралём Вальдэмарам. У кастрычніку таго ж года Магнус быў абраны конунгам Швецыі ў свяшчэннага каменя Морастэн на сенажаці Мора каля Упсалы. 24 мая 1276 года, пасля атрымання дазволу ад царквы адбылася яго каранацыя. Вальдэмар, які працягваў барацьбу супраць Магнуса да 1277 года, у выніку прымірыўся з братам (мір у Лахальме), адрокся ад прастола і атрымаў у валоданне частку Гёталанда. 11 лістапада 1276 года Магнус ажаніўся з Хельвіг, дачкой гальштэйнскага графа. Быў пасроднікам у барацьбе Даніі з Нарвегіяй і Нарвегіі з Любекам; абвясціў земскі мір.

Магнус трымаў свой двор то на востраве Вісінгсё, то на востраве Альснё, на возеры Меларэн, дзе быў пабудаваны у гатычным стылі. Менавіта ў гэтай рэзідэнцыі быў створаны так званы (1280), які замацаваў падзел насельніцтва каралеўства на свабодных (frälse) і несвабодных (ofrälse). Да першых, тых, хто сфарміраваў рыцарства, адносіліся служылыя людзі караля і частка радавой знаці. Яны былі абавязаны несці конную вайсковую службу, з'яўляючыся на ваенныя агляды ў поўным узбраенні і са сваёй вайсковай адзінкай, за што вызваляліся ад нясення рэгулярнага цягла на карысць кароны. Да ofrälse, якія неслі цяглавыя павіннасці, адносіліся бонды, бюргеры і вольныя рудакопы. Мянушка Магнуса (Ladulås — «свірнавы замок»), верагодна, паходзіць ад закона, які вызваляў сялянства ад абавязку забяспечваць харчом знаць і вышэйшае духавенства ў іх вандроўках (павіннасць пастою — гестынг). Гэты закон прывёў да канфлікту Магнуса з мясцовым біскупам Брынальфам Альгатсанам, які быў вымушаны пакінуць сваю біскупскую кафедру і выехаць са Швецыі. Іншая тэорыя паходжання мянушкі звязана з магчымым скажэннем яго другога імя, Ладзіслаус (Уладзіслаў).

Магнус памёр у замку Вісінгсё і пахаваны ў адбудаваным ім францысканскім кляштары (цяпер — царква Рыдархольмена, Стакгольм). Урачыстае пахаванне адбылося ўлетку 1293 года. Раскопкі пачатку XX стагоддзі паказалі, што кароль быў пахаваны ў старой алтарнай частцы. Пры распячатванні грабніцы была выяўлена паталагічная дэфармацыя канечнасцей, выкліканая моцным лёгачным ці сардэчным захворваннем.

Літаратура

Спасылкі

Блог пра даследаванне пахавання Магнуса Ладуласа

Катэгорыя:Фолькунгі Катэгорыя:Пахаваныя ў Рыдархольмскай царкве Катэгорыя:Каралі шведскія Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XIII стагоддзя