Качы́шчанскі сельсавет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Ельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Кочышчы.
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года як Качышчаўскі сельсавет у складзе Каралінскага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Кочышча. З 26 ліпеня 1930 года Каралінскага раёна БССР, з 5 лютага 1931 года Ельскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Качышчаўскага сельсавета 9 населеных пунктаў. 17 лістапада 2005 года скасавана вёска ЯстрабляРешение Гомельского областного исполнительного комитета от 17 ноября 2005 г. № 793 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Ветковского, Ельского и Хойникского районов . 28 снежня 2005 года сельсавет перайменаваны ў КачышчанскіРешение Гомельского областного Совета депутатов от 28 декабря 2005 г. № 210 О переименовании сельсоветов Гомельской области. 21 жніўня 2020 года скасавана вёска БелякіРешение Ельского районного Совета депутатов от 21 августа 2020 г. № 128 Об упразднении сельских населенных пунктов Ельского района.
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (8 населеных пунктаў) — 741 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 84,6 % — беларусы, 7,2 % — рускія, 5,3 % — украінцы, 1,3 % — малдаване, 0,9 % — немцы; паводле перапісу 2019 года (8 населеных пунктаў) — 587 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе