Джон Уолтэр Крысці ( — ) — амерыканскі інжынер, адзін з першапраходцаў і наватараў танкавага канструявання. Найбольш вядомы як стваральнік серыі колава-гусенічных танкаў. Машыны Крысці адрозніваліся цікавымі тэхнічнымі рашэннямі і арыгінальнасцю канструкцыі. Акрамя таго, яны былі надзвычай хуткаснымі.
Падвеска сістэмы Крысці выкарыстоўвалася на танках Т-34, Comet, Crusader і іншых машынах Другой сусветнай вайны. На базе эксперыментальнага танка Крысці была распрацавана серыя савецкіх хуткаходных танкаў БТ.
Катэгорыя:Інжынеры ЗША Катэгорыя:Канструктары ЗША Катэгорыя:Вынаходнікі ЗША Катэгорыя:Машынабудаўнікі