Мадонна з дзіцем пад яблыневым дрэвам — карціна, якая напісана майстрам паўночнага рэнесансу Лукасам Кранахам Старэйшым ў 20-х гадах XVI стагоддзя ў перыяд росквіту свайго талентуМадонна с младенцем под яблоней .
Магчыма, карціна была абрэзаная.
Апісанне
Колеравая гама карціны разнастайная і насычана высакародным чырвоным, жоўтым, залацістым, зялёным і іх адценняміМадонна с Младенцем под яблоней, Лукас Кранах Старший .
«Мадонна з дзіцем пад яблыняй» выказвае нямецкі народны ідэал прыгажосці чалавека і патрыятычныя пачуцці любові да роднай зямліМадонна с младенцем под яблоней. Лукас Кранах Старший. XV—XVI век . Мастак адлюстраваў Мадону ў вобразе чароўнай зямной жанчыны з немаўляткам на руках, якая размясцілася ў яблыневым садзе. Яе рудыя валасы, як у прынцэс з нямецкіх казак, свабодна спадаюць па плячах. Адзенне Мадоны адпавядае вопратцы нямецкіх арыстакратак, празрыстая газавая тканіна, якая затуляе яе шыю, яшчэ больш павялічвае гэта падабенства з Венерай, Лукрэцыяй або алегарычнай фігурай Чадалюбові.
З мэтай падкрэсліць ролю Маці Божай, як захавальніцы святла і радасці свету, мастак змясціў беззаганную Дзеву Марыю і немаўля на высокай гары, узмацняючы перспектыву далёкім саксонскім пейзажам ля падножжа гор.
І Мадонна, і немаўля Ісус ўважліва глядзяць з карціны на гледача, нібы даючы нам зразумець, што ім дваім ўжо вядомы падрыхтаваны лёс і яны гатовыя яго прыняць без ценю сумневу. Погляд Маці Божай ледзь крануты смуткам і пяшчотай — яна ведае, што павінна страціць сына і зноў здабыць яго на нябёсах. Прамым намёкам на гэта служаць яблык і хлеб у руках Дзіцятка, сімвалы адкуплення граху.
Выстаўкі
1899, Дрэздэн, Cranach-Austellung, n°84 1964, Бардо, La Femme et l'Artiste, de Bellini à Picasso, n°6 1972, Веймар, Cranach 1472—1553. Austellung zu seinem 500. Geburtstage, n°41
Сучаснае месцазнаходжанне
Пераведзеная з дрэва на палатно карціна паступіла ў Эрмітаж у 1851 годзе, дзе і знаходзіцца цяпер.
У 1983 годзе савецкай поштай у серыі «Шэдэўры дзяржаўнага Эрмітажа. Нямецкі жывапіс» была выпушчана паштовая марка з выявай карціны«Шедевры государственного Эрмитажа. Немецская живопись» .
Літаратура
A. Nemloff, Die Gemälde von L. Cranach d. Ä in der Staatlichen Ermitage, in Bildende Kunst, 1959, n°3, pp. 176—177 Государственный Эрмитаж. Живопись/Государственное Издательство Изобразительного Искусства: Москва-Ленинград - 1963
Катэгорыя:Карціны Лукаса Кранаха Старэйшага Катэгорыя:Карціны са збораў Дзяржаўнага Эрмітажа