Марка Мірыч (; нар. 26 сакавіка 1987) — сербскі футбаліст, паўабаронца клуба «Младаст» з Лучані.
Клубная кар’ера Сербскі перыяд Пачынаў кар’еру ў клубе «Металац», пасля паспяхова гуляў за «Спартак Злацібар Вода». У 2012 годзе быў запрошаны ў «Црвену Звезду», але не здолеў замацавацца ў аснове сталічнага клуба, хоць і выйграў разам з ім Кубак Сербіі. У першай палове 2013 года на правах арэнды гуляў за «Раднічкі».
«Мінск» У студзені 2014 года перайшоў у беларускі клуб «Мінск»Футбол. Марко Мирич стал игроком "Минска". У мінскім клубе выступаў як флангавы паўабаронца, але нярэдка гуляў як цэнтральны нападнікМарко Мирич: "Тренера мы называем по отчеству - Викторыч". Стаў адным з лепшых ігракоў каманды, забіўшы ў чэмпіянаце 3 галы і аддаўшы 3 галявыя перадачы. У ліпені 2014 года пакінуў «Мінск» па пагадненні бакоўМирич покинул "Минск".
«Славен Бялупа» У жніўні 2014 года падпісаў кантракт з харвацкім клубам «Славен Бялупа»Марко Мирич перешел в «Славен Белупо». Здолеў правесці паспяховы сезон у Харватыі, забіўшы 10 галоў у чэмпіянаце.
«Локерэн» Улетку 2015 года перабраўся ў стан бельгійскага «Локерэна», дзе гуляў на працягу чатырох гадоў і быў адным з асноўных нападнікаў.
Апошнія гады У ліпені 2019 года перайшоў у баснійскі клуб «Борац» з Баня-Лукі. У жніўні 2020 года зноў далучыўся да «Раднічкаў», дапамог гэтаму клубу па выніках сезона 2020/21 выйсці ў Суперлігу. У верасні 2022 года перабраўся ў «Младаст».
Міжнародная кар’ера У 2010—2011 гадах прыцягваўся да нацыянальнай зборнай Сербіі. Дэбютаваў за зборную Сербіі ў таварыскім матчы са зборнай Балгарыі 17 лістапада 2010 года. Усяго згуляў за зборную ў трох таварыскіх матчах.
Дасягненні Уладальнік Кубка Сербіі: 2012 Пераможца Першай лігі Сербіі: 2020/21
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Сербіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Сербіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Металац Горні Міланавац Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Субаціца Катэгорыя:Ігракі ФК Црвена Звезда Катэгорыя:Ігракі ФК Раднічкі Крагуевац Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Славен Бялупа Катэгорыя:Ігракі ФК Локерэн Катэгорыя:Ігракі ФК Борац Баня-Лука Катэгорыя:Ігракі ФК Младаст Лучані