Архідыяцэзія Врхбосны, поўная назва Архідыяцэзія Врхбосны (Сараева) (, ) — каталіцкая архідыяцэзія лацінскага абраду ў Босніі і Герцагавіне з цэнтрам у горадзе Сараева. Адзіная архідыяцэзія краіны, гістарычна найстарэйшая і найважнейшая каталіцкая дыяцэзія Босніі. Врхбосна — гістарычная назва горада Сараева.

Гісторыя

]] Дыяцэзія ў Врхбосне заснавана ў VII стагоддзі, верагодна, у ранні перыяд залежала ад Салоны (Спліта). У XIII—XIV стагоддзях, калі Боснія ператварылася ў моцнае славянскае каралеўства (перыядычна залежнае ад Венгрыі, перыядычна незалежнае), дыяцэзія Врхбосны ўзмацніла сваё значэнне. У другой палове XV стагоддзя Боснія і Герцагавіна патрапіла пад турэцкую ўладу. Пачалася масавая ісламізацыя насельніцтва, але частка мясцовага насельніцтва засталася хрысціянамі. Пасля вызвалення ад турак склалася карціна этна-канфесійнага размежавання насельніцтва краіны на тры групы: баснійцы-мусульмане, праваслаўныя сербы і каталікі-харваты. Паводле даных аўстрыйскага перапісу 1879 года, насельніцтва на 42,88 % складалася з праваслаўных, на 38,75 % з мусульман і на 18,08 % з каталікоў.

У 1881 годзе дыяцэзія Врхбосны атрымала статус архідыяцэзіі.

Баснійская вайна 1992—1995 гадоў прывяла да істотнай змены этна-канфесійнай карціны: у прыватнасці, працэнт каталікоў і ў краіне ў цэлым, і ў архідыяцэзіі Врхбосны рэзка зменшыўся з-за масавай міграцыі баснійскіх харватаў у незалежную Харватыю. У 1990 годзе колькасць каталікоў у архідыяцэзіі Врхбосны перавышала 527 тысяч чалавек, тады як цяпер іх каля 215 тысяч, больш чым у два разу менш.

Мноства каталіцкіх храмаў у архідыяцэзіі было разбурана падчас баявых дзеянняў, пасля заканчэння вайны іх аднаўленне было галоўнай задачай архідыяцэзіі.

Статыстыка Паводле даных на 2004 год, у архідыяцэзіі налічвалася 215 000 каталікоў (11 % насельніцтва), 324 святары і 148 прыходаўСтатыстыка архідыяцэзіі на catholic-hierarchy.org. Кафедральным саборам дыяцэзіі з’яўляецца Сабор Найсвяцейшага Сэрца Ісуса ў Сараева. З 1990 года архідыяцэзію ўзначальвае кардынал Вінка Пуліч. Дапаможны біскуп — Пера Судар.

Мітраполіі Врхбосны падпарадкаваны дыяцэзіі Баня-Лукі, Мостар-Дуўна, а таксама дыяцэзія Скоп'е ў суседняй Паўночнай Македоніі.

Гл. таксама Каталіцтва ў Босніі і Герцагавіне

Спасылкі «Archdiocese of Serajevo» //Catholic Encyclopedia (1913) Статыстыка на gcatholic.com Статыстыка дыяцэзіі на catholic-hierarchy.org

Врхбосна