Джэлал ад-Дзін (; 1380—1412) — хан Залатой Арды ў 1411—1412 гадах, адзін з сыноў ТахтамышаBosworth, Clifford Edmund, The New Islamic Dynasties: A Chronological and Genealogical Manual, p. 252. Edinburgh University Press, 2004. .

Біяграфія

Пасля захопу ўлады ў Залатой Ардзе Едыгеем сыны Тахтамыша перайшлі на бок вялікага князя маскоўскага Васіля Дзмітрыевіча, які жадаў выкарыстаць іх для адпору войску Едыгея. Патрабаванні Едыгея выдаць сыноў Тахтамыша вялікі князь ігнараваў. Хутка Джэлал ад-Дзін з братамі паехаў у Літву да Вітаўта, які аказаў братам вялікую падтрымку. Крымска-татарская конніца на чале з Джэлал ад-Дзінам прыняла ўдзел у Грунвальдскай бітве, якая адбылася ў 1410 годзе.Победа Джэлял-эд-Дина в Грюнвальской битве Stephen R. Turnbull, Richard Hook. «Tannenberg 1410: Disaster for the Teutonic Knights», p.26

Катэгорыя:Джучыды Катэгорыя:Забітыя манархі Катэгорыя:Ханы Залатой Арды Катэгорыя:Удзельнікі Грунвальдскай бітвы