Ян Жыжэмскі () — стольнік менскі (з 10 лютага 1633).

З княжацкага роду Жыжэмскіх, сын князя Пятра Жыжэмскага.

Удзельнік Смаленскай вайны 1632—1634 гадоў з Расіяй і паходу ў Валахію.

Вызнаваў праваслаўе, фундаваў цэрквы і манастыры. Разам з праваслаўнымі месцічамі Менска 2 чэрвеня 1633 года спрабаваў дамагчыся выканання каралеўскага прывілея пра перадачу праваслаўным менскай царквы Святой Троіцы.

Быў у шлюбе з Крысцінай з Тышкевічаў.

Крыніцы

Літаратура Чарняўскі В. Ф. Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI—XVIII стагоддзяў (Біяграфічны даведнік). — Мн, 2007.

Ян Катэгорыя:Стольнікі менскія