Тыту́нь — сельскагаспадарчы прадукт, створаны з дробнапарэзанага лісця раслін роду , які ў тым ліку выкарыстоўваецца для вытворчасці .

У залежнасці ад паходжання вылучаюць тып (сыравіна аднаго або некалькіх сартатыпаў тытуню, мае толькі яму ўласцівыя знешнія прыкметы і курыльныя ўласцівасці), падтып (сыравіна аднаго сартатыпу, але з розных рэгіёнаў) і сорт тытунёвай сыравіны (атрымліваецца з аднаго або некалькіх сартоў тытуню, падабраных па знешніх прыкметах паказчыкаў якасці і іх нормамі, устаноўленымі ў тэхнічнай дакументацыі). Працэс ператварэння сыравіны ў канчатковы прадукт мае разнастайныя механізмы і асаблівасці, аднак у цэлым сыравіна павінна прайсці этапы сушкі, сартавання, ферментацыі і нарэзкі.

Лацінская назва Лацінская назва расліны Nicotiana паходзіць ад імя Жана Ніко, французскага пасла ў Партугаліі. У сярэдзіне XVIII стагоддзя гэтая назва была пазычана Карлам Лінеем для яго прац па таксанаміі. Паколькі згодна з пунктам гледжання Міжнароднага кодэкса батанічнай наменклатуры навуковыя назвы раслін, апублікаваныя да 1 мая 1753 года, не лічацца дзейнымі, Ліней фармальна з'яўляецца аўтарам назвы роду Nicotiana, а поўная навуковая назва роду запісваецца як Nicotiana L. (1753).

Выкарыстанне тытуню

Ён можа спажывацца, выкарыстоўвацца як арганічны пестыцыд у форме нікацінавага тартару; тытунь выкарыстоўваецца ў некаторых відах лекаўtobacco . У асноўным выкарыстоўваецца як рэкрэацыйны наркотык і з'яўляецца важнай таварнай культурай для такіх краін, як Куба, Кітай і Злучаныя Штаты.

Тытунь звычайна выкарыстоўваецца для курэння; нюхальны тытунь называецца табакай.

Спасылкі

Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы