Казімір Пац (? — ) — рымска-каталіцкі і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Сакратар каралеўскі (ад 1650), біскуп смаленскі (1664—1667) і жамойцкі (ад 1668).
Біяграфія Прадстаўнік шляхецкага роду Пацаў герба «Газдава», сын Пятра і Гальшкі з Шэметаў. Брат вялікага гетмана Міхала Казіміра.
Навучаўся ў Вільні, ужо тады надумаў прысвяціць сябе духоўнай кар'еры. Пробашч слонімскі ад 1643, беластоцкі і кусташ пільтынскі ад 1654, канонік віленскі ад 1657.
У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай трапіў у палон, па вызваленні з якога ў 1662 зрабіўся пробашчам віленскім і геранёнскім.
Актыўна ўдзельнічаў у публічным жыцці, браў удзел у соймах. Неаднаразова быў кандыдатам у біскупы віленскія, аднак не здолеў атрымаць неабходную падтрымку ў сувязі з памяншэннем вагі Пацаў у Вялікім Княстве Літоўскім.
Літаратура Pacowie: materyjały historyczno-genealogiczne / ułożone i wydane przez Józefa Wolffa. — Petersburg, 1885. S. 137—141. Jan Władysław Poczobut Odlanicki. Pamiętnik. — Warszawa, 1987
Спасылкі Генеалогія Пацаў
Казімір Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Біскупы жамойцкія Катэгорыя:Біскупы смаленскія Катэгорыя:Канонікі віленскія Катэгорыя:Каралеўскія сакратары Катэгорыя:Канонікі Віленскага кафедральнага капітула