Аляксандр Катовіч (каля 1622 — Bishop Aleksander Kotowicz — Catholic-Hierarchy, Вільня) — рэлігійны і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Са шляхецкага роду Катовічаў, сын Яна Катовіча, брат Яўстаха Катовіча. Лічыўся выдатным аратарам.
Біяграфія Нарадзіўся ў Адэльску і быў ахрышчаны ў мясцовым касцёлеslowo.grodnensis.by.
У 1644 атрымаў у Віленскай езуіцкай акадэміі тытул магістра філасофіі, пасля вывучаў тэалогію і кананічнае права. Пасля прыняцця капланскіх пасвячэнняў у 1652 канонік смаленскі. Ад 1652 студэнт Падуанскага ўніверсітэта. У 1657 стаў віленскім канонікам, у 1661 — схаластыкам, выконваў функцыі афіцыяла (судовага вікарыя) ў біскупскай кансісторыі і аўдытара біскупскай курыі. Сакратар каралеўскі і рэгент вялікай канцылярыі ВКЛ у 1664—1672.
У 1658 пасол Рэчы Паспалітай да расійскага ваяводы Юрыя Далгарукава. У 1671 сакратар пасольства ў Маскоўскае княства . Ува ўзнагароду быў намінаваны 27 лютагаHierarchia Catholica medii et recentioris aevi, t. V, Patavii 1952, s. 359. 1673 каралём на смаленскага біскупа. У 1679 стаў сябрам Скарбовага Трыбунала Літоўскага.
У 1684 атрымаў каралеўскую намінацыю на віленскую дыяцэзію, але капітула прызналу намінацыю толькі пасля таго, як Катовіч атрымаў папскую падтрымку. 29 верасня 1685 кананічна ўзначаліў дыяцэзію. Правёў сінод. У 1685 заснаваў Віленскі кляштар місіянераў.
Працы «Constitutiones et Decreta Synodi Dioecesis Vilnensis» (Вільня, 1681) «Listy pasterskie do kaznodziejów dyjecezyi wileńskiéj» (Вільня, 1685)
Літаратура
Tadeusz Wasilewski. Aleksander Kotowicz, w: Polski Słownik Biograficzny, 1968—1969 t. XIV s. 479.
Аляксандр Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Біскупы віленскія Катэгорыя:Біскупы смаленскія Катэгорыя:Каралеўскія сакратары Катэгорыя:Канонікі віленскія Катэгорыя:Канонікі Віленскага кафедральнага капітула Катэгорыя:Схаластыкі Віленскага кафедральнага капітула