Максім Львовіч Выдрын або Маісей Выдрын (, Максим Львович Выдрин (1870—1951) — основатель и руководитель первой в Беларуси кафедры акушерства и гинекологии , паводле іншых звестак, г. — ) — беларускі вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Доктар медыцынскіх навук, прафесар (1923). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1938). Заснавальнік і кіраўнік першай у Беларусі кафедры акушэрства і гінекалогіі.
Біяграфія Нарадзіўся ў Бежыцы, у інтэлігентнай сям’і.
Сярэднюю адукацыю атрымаў у Бежыцкай прагімназіі і 5-й гімназіі Масквы. У 1892 г. паступіў на медыцынскі факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У сувязі з цяжкімі ўмовамі жыцця і цяжкім матэрыяльным становішчам сродкі для існавання ён вымушаны быў зарабляць урокамі.
У 1897 годзе М. Л. Выдрын скончыў вучобу ва ўніверсітэце і пачаў працаваць ардынатарам хірургічнага аддзялення пад кіраўніцтвам вядомага гінеколага — хірурга прафесара Леаніда Варнека. Тут ён працаваў да 1905 года і адначасова — у радзільным аддзяленні Галіцынскай бальніцы. У 1905 годзе Максім Львовіч здаў экзамен у Маскоўскім дзяржаўным універсітэце на званне лекара-акушэра. У маі 1905 г. быў прызваны ў армію (вайна з Японіяй) і служыў ардынатарам перасоўнага шпіталя 2-й усходнесібірскай стралковай дывізіі ў Маньчжурыі. Пасля вяртання з вайны да 1910 г. Максім Львовіч працаваў ардынатарам хірургічнага аддзялення (у 1907 г. яно было пераўтворана ў гінекалагічнае аддзяленне) 1-й Градскай бальніцы імя М. І. Пірагова.
У 1923—1941 і 1943—1951 гг. загадчык кафедрай акушэрства і гінекалогіі Мінскага медыцынскага інстытута.
Навуковая дзейнасць Працы па даследаванні і лячэнні , , фіброме, раку маткі. Аўтар падручнікаў па акушэрстве і гінекалогіі.
Навуковыя працы прафесара М. Л. Выдрына прысвечаны хірургічнаму лячэнню выварату маткі пры родах, выпадзення маткі, прабадзення маткі пры выскрабанні, а таксама хірургічнаму і рэнтгенаўскім лячэнню фібромы і рака маткі. Шмат увагі ў сваіх навуковых даследаваннях ён надаваў барацьбе з пасляродавымі захворваннямі. У мэтах зніжэння колькасці пасляродавых сэптычных захворванняў актыўна прапагандаваў інструментальнае, а не ручное абследаванне паражніны маткі пасля родаў (1941, 1948).
Ён апублікаваў больш за 40 навуковых прац, у ліку якіх першыя фундаментальныя падручнікі на беларускай мове: «Гінекалогія. Падручык для студэнтаў мэдычнага iстытута»(19ЗЗ), «Падручык па акушэрству» (19З6); напісаў шэраг артыкулаў для Медыцынскай савецкай энцыклапедыі. На рускай мове выдадзены падручнікі па акушэрстве ў 19З8 г. і 1947 г. Пад яго кіраўніцтвам выкананы і абаронены 20 доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый.
Сям’я Жонка — Варвара Васілеўна, памерла да 31.12.1937 годаКандаленцыя ад Праўлення і групкома Саюза савецкіх пісьменнікаў БССР // «Звязда» № 302, 1937, 31 снежня 1937. — С. 4.
Бібліяграфія Падручнік па акушэрству / М. Л. Выдрын, 1933 Гінекалогія : Падруч. для студэнтаў мед. ін-та / М. Л. Выдрын; Бел. дзярж. мед. ін-т
Узнагароды Дзейнасць Максіма Львовіча высока ацэненая дзяржавай: яму прысвоена ганаровае званне «Заслужаны дзеяч навукі БССР» (19З8), ён узнагароджаны ордэнам Леніна (1945), двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», а таксама Ганаровымі граматамі Саўнаркама БССР (19З0), Вярхоўнага Савета БССР (1944 г.) і іншымі.
Літаратура — С. 306. Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 2. — Минск, 2006
Спасылкі Максим Львович Выдрин (1870—1951) — основатель и руководитель первой в Беларуси кафедры акушерства и гинекологии
Катэгорыя:Акушэры СССР Катэгорыя:Гінеколагі СССР Катэгорыя:Акушэры Беларусі Катэгорыя:Гінеколагі Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі руска-японскай вайны