Найдзен Вылчаў (; ) — балгарскі , і .
Біяграфія
Пасля пачатковай адукацыі ў родным сяле, скончыў гімназію ў Плевене і юрыдычны ўніверсітэт Сафійскага ўніверсітэта ў 1951 годзе.
У 1954—1955 гадах быў рэдактарам часопіса «Български воин» і газеты «Народна армия», 1956—1983 — у часопісе «Септември», 1983—1988 — у часопісе «»; 1988—1989 — рэдактар часопіса «Дарители». У 1996—1997 гадах — дыпламат. Прэзідэнт ў 1989—1991 гадах.
Памёр 3 снежня 2025 года.
Творчасць
Друкавацца пачаў у апошнім класе Плевенскай мужчынскай гімназіі. Яго першы зборнік вершаў «На южната граница» (1953) — зборнік вершаў салдата трохгадовай тэрміновай службы ў аддаленным невялікім гарнізоне. На працягу наступных дзесяцігоддзяў выйшла дваццаць кніг вершаў: «Малка повест» 1954, «Пъстра палитра» 1960, «Северна светлина» 1965, «Лунапарк» 1970, «Синьо цвете, влак, жена» 1975, «Златен август» 1977, «Написано на кленов лист» 1984, «Гигантски слалом» 1986, «Младата луна и старата луна» 2001, «Рай за грешни» 2003.
Пісаў для дзяцей пад псеўданімам Чык Чырык (): «Българска земя» 1963, «Звъни, звънче» 1968, «Фото Есперанто» 1983, «Жълъдче със шапка» 2004.
У сваіх творах адлюстроўвае мінулае і сучаснае Балгарыі, прыгажосць роднай зямлі, сяброўства з Савецкім Саюзам. Для паэзіі Найдзена Вылчава характэрны душэўнасць, чысціня эмацыйнай атмасферы, блізкасць да фальклорна-песенных матываў.
На словы Н. Вылчава кампазітарамі , , , , , , , , , , напісаны песні, у тым ліку «Борба за мир», «Голяма песен», «Младежки марш», «Тиха вечер», «Аз те чаках», «Ние сме на всеки километър», «Кажи коя е тъмната жена», «Синя вечер», «Някога, но не сега».
Аўтар тэксту песні «Една българска роза» ў выкананні на музыку Дзімітра Вылчава.
Публіцыстычная дзейнасць
У чатыры кнігі «Попътни срещи» выпушчаныя Н. Вылчавым у 2007—2010 гадах, увайшлі біяграфічныя нарысы такіх постацей, як , , , , , , Дзімітар Талеў, , , , Эліяс Канеці, Рыгор Цамблак, , , А. Пушкін, А. Міцкевіч, М. Лермантаў, К. Сіманаў, А. Твардоўскі, М. Шагал, Н. Гянджэві, В. Быкаў, С. Ясенін, М. Святлоў і іншых.
Пераклады
Пераклаў шмат вершаў славянскіх паэтаў. З рускай мовы перакладаў творы А. Пушкіна, А. Міцкевіча, М. Лермантава, С. Ясеніна, А. Твардоўскага, К. Сіманава, , , Я. Еўтушэнкі, І. Бродскага, Ю. Друнінай, Р. Раждзественскага, , , акрамя гэтага перакладаў паэтаў краін Балтыі і Прыкаўказзя.
З беларускай мовы перакладаў вершы Я. Купалы, Я. Коласа, П. Броўкі, А. Куляшова, М. Танка, П. Панчанкі, В. Віткі, А. Вялюгіна, Н. Гілевіча, Г. Бураўкіна, А. Вярцінскага, Ф. Багушэвіча і іншых, таксама перакладаў некалькі аповесцяў В. Быкава.
На беларускую мову творы Найдзена Вылчава перакладалі Ніл Гілевіч, Генадзь БураўкінГаласы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с..
Бібліяграфія
Бел. пер. — Белая чайка. — Мн., 1968 Беларуската моя тетрадка : избрани преводи [от белоруски] / Найден Вълчев. — Мінск, 2000
Узнагароды
Узнагароджаны нацыянальнай узнагародай Дзімча Дзебелянава, прызамі і Саюза перакладчыкаў у Балгарыі, высокімі расійскімі і беларускімі ўзнагародамі, адзначаны на фестывалі .
З урадавых узнагарод Балгарыі атрымаў другі па значнасці ў краіне .
Крыніцы
Літаратура
Гілевіч Н. Верныя вялікім запаветам — Мн., 1977
Спасылкі
Найдзен Вылчаў. Пераклады з беларускай
Катэгорыя:Балгарскамоўныя паэты Катэгорыя:Балгарскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі