Якуб Ігнацы Дадэрка (; , Вількамірскі павет — ) — рымска-каталіцкі дзеяч, менскі біскуп (1798—1816).
Кавалер ордэнаў Св. Станіслава (1789), Белага Арла (1794), Св. Ганны І ступені (1808), Св. Уладзіміра II ступені (1812).
Біяграфія Прадстаўнік шляхецкага роду Дадэркаў герба «Дадэркала» Герб Дадэркала (уласны) , сын Караля, скарбніка драгіцкага, і Клары з Міравіцкіх.
Па навучанні ў Віленскай акадэміі 14 жніўня 1770 уступіў у Таварыства Ісуса. Па скасаванні ордэна выехаў у Польшчу.
У 26 жніўня 1776 беларускі суфраган-біскуп Фелікс Тавянскім пасвяціў яго ў свецкія святары. Канонік Віленскае кафедры (1781), дэпутат літоўскага духоўнага трыбуналу (1783, 1786, 1788, 1791), інфулят алыцкі (1789).
Дзякуючы пратэкцыі караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў 1789 прызначаны луцкім біскупам, але з прычыны падкопаў таргавіцкіх канфедэратаў яму не ўдалося атрымаць намінацыі.
Па акупацыі Вялікага Княства Літоўскага войскамі Расійскай імперыі ў 1793 сустракаўся з генералам М. Крачэтнікавым як дэлегат Віленскае і Луцкае капітулаў, а таксама Алыцкае калегіяты (1795). У наступным годзе ў той жа якасці накіраваўся да Паўла І.
У верасні 1798 прызначаны першым біскупам менскім. Прыкладаў вялікія намаганні дзеля адбудовы і аздаблення Мінскай кафедры. Заклаў у 1810 у Мінску Таварыства дабрачыннасці для бяздомных, сіротаў, жабракоў і невылечна хворых.
У французска-расійскую вайну 1812 года выступіў супраць Расіі і 19 ліпеня абвясціў з амбона кафедры «Мінскую канфедэрацыю». Прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці Полацкай езуіцкай акадэміі.
Прыхільнасць Дадэркі да Напалеона I у час вайны 1812 года, прадузятасць у адносінах да праваслаўнай царквы выклікалі гнеў расійскага імператара Аляксандра I, які перадаў Дадэрку на суд мітрапаліта С. I. Богуш-Сестранцэвіча. 16 мая 1816 года Дадэрка быў пазбаўлены пасады і адпраўлены з Мінска ў Алыку на Валыні, дзе ён заставаўся пад наглядам луцкага біскупа да самай смерціАндрэй Шпунт. Невядомыя пячаткі // «Наша Вера» № 2 (5), 1998..
Пячаткі thumb|Малая пячатка біскупа Якуба Дадэркі
У фондах Нацыянальнага гістарычнага архіву Беларусі захоўваюцца дзве пячаткі, якія належалі Яго Эксцэленцыі:
Вялікая пячатка: у полі пячаткі французская шчыт (геральдычны колер не вызначаны) з гербам «Дадэркала». Над шчытом — шляхецкая карона. З абодвух бакоў — мітра і біскупскі посах. Пад шчытом, на стужках — ордэны Св. Станіслава і Белага Арла. Усё ў аблямаванні святарскага капелюша і 10 кутасоў на шнурах у чатыры шэрагі з кожнага боку (1, 2, 3, 4) (адпавядае ступені архібіскупа).
Легенда па колу: IACOBUS. IGNATIUS : DEDERKO : DEI : ET APOSTOLICE : SEDIS : GRATIA : PRIMUS : MINSCENSIS EPISCOP. (Якуб Ігнацій Дадэрка Міласцю Божай і Апостальскае Сталіцы Першы Мінскі біскуп.)
Воск, чырвоны, шырыня 67 мм.НГА Беларусі. Фонд 1781, вопіс 27, справа 103. Арк. 73 зв. (1799 год).
Малая пячатка: у полі пячаткі французскі чатырохчастковы шчыт з выявамі наступных гербаў: «Дадэркала» (родавы герб біскупа Дадэркі), «Бродзіц» (герб маці — Клары з Міравіцкіх), «Трубы» (герб бабкі па бацьку — Ружы з Войнаў), «Равіч» (герб бабкі па маці — прозвішча не ўдакладнена). У сэрцавым шыльду манаграма ІД. Над шчытом — шляхецкая карона. З абодвух бакоў — мітра і біскупскі посах. Пад шчытом на стужках — ордэны Св. Станіслава і Белага Арла. Усё ў аблямаванні святарскага капелюша і 6 кутасоў на шнурах у тры шэрагі з кожнага боку (1, 2, 3).
Сургуч, чырвоны, шырыня 30 мм.НГА Беларусі. Фонд 1781, вопіс 27, справа 103. Арк. 75. (1799 год).
Літаратура
Андрэй Шпунт. Невядомыя пячаткі // «Наша Вера» № 2 (5), 1998.
Спасылкі
Bishop Jakub Ignacy Dederko †
Катэгорыя:Езуіты Беларусі Катэгорыя:Біскупы Мінскай дыяцэзіі Якуб