Ладзара Бастыяні (; , Падуя — , Венецыя) — італьянскі эпохі Адраджэння. Прадстаўнік Венецыянскай школы жывапісу.
Біяграфія
Пра гэта майстра захавалася вельмі мала звестак. Імя Ладзара ды Якопа Бастыяні ў якасці незалежнага мастака з'яўляецца ў венецыянскіх архіўных дакументах ў 1449 годзе, на падставе чаго даследнікі аднеслі дату яго нараджэння прыблізна да 1430. Ад 1460 дайшло паведамленне аб тым, што ён распісаў алтар для храма св. Самуіла (не захаваўся).
У 1470 годзе ён стаў членам . У 1473 Ладзара адзначаны ў раёне Трэнта, дзе ён напісаў карціну ў мястэчку Пера ды Фасі. У 1479 годзе для Скуола Грандэ дзі Сан Марка ў Венецыі напісаў «Гісторыю Давіда». У 1480 мастак стварыў карціну «Нараджэнне Хрыстова» для венецыянскага храма Св. Алены (цяпер у Галерэі Акадэміі).
У 1482 ён адзначаны як жыхар Венецыі, 1484 годам датавана алтарная карціна «Мадонна са святымі і данатарам», напісаная Ладзара для храма Святых Марыі і данатара ў Мурана; 1490 годам датавана і падпісана карціна «Каранаванне Марыі» (цяпер у Бергама, Акадэмія Карара). У 1494 годзе мастак стаў членам Братэрства Скуола дзі Сан Марка; 1496 і 1502 гадамі зноў заўважана яго пражыванне ў Венецыі.
У 1505 годзе сумесна з Бэнедэта Дыяна мастак распісваў сцягі для плошчы Сан-Марка, а ў 1508 годзе выступаў у якасці эксперта для вызначэння кошту маючых адбыцца работ — карцін Джарджонэ для Фандака дэі Тэдэскі (Нямецкага падворка).
У 1512 Ладзара Бастиани сканаў.
Бібліяграфія
B. Berenson, Dipinti veneziani in America, Milano 1919, pp. 146 ss.; R. Gallo, La chiesa di S. Elena, Venezia 1926, pp. 24 ss.; G. Fiocco, Nota su J. Nerito, in Riv. d'arte, XI (1929), p. 265; L. Planiscig, La tavola di S. Agostino di L. B., in Riv. di Venezia, VIII (1929), pp. 257–260; E. Sandberg Vavalà, L. B. 's Madonnas, in The Burlington Magazine, LIX (1931), pp. 124 s.; G. Fogolari, Pré Sebastiano Bastiani, suo padre Lazzaro e il Carpaccio, in Riv. di Venezia, XI (1932), pp. 279–287; C. Cecchelli, Zara, Roma 1932, p. 131; G. Fiocco, A proposito dei Pittori Bastiani e del Carpaccio, in Riv. di Venezia, XII (1933), pp. 31–40; G. Lorenzetti, Ritratti di dogi in Palazzo ducale, ibid., pp. 387 ss.; R. van Marle, The development of the Italian Schools of paintings, XVIII, The Hague 1936, p. 174; L. Collobi, L. B., in La Critica d'arte, IV, 2 (1939), pp. 33–53; M. Perlini, Vicende critiche della grande pala a tempera di S. Francesco in Zara, in Riv. dalmatica, XXIV, 1 (1943), pp. 44 ss.; H. e E. Tietze, The drawings of the Venetian painters, New York 1944, pp. 59 ss.; S. Bottari, Opere inedite o poco note dei Musei di Catania e Siracusa, inEmporium, CX (1949), p. 210; F. Arcangeli, L. B. Un S. Giovanni Battista, in Paragone, I (195o), n. 3, pp. 54–56;. Gallerie dell'Accadernia di Venezia, S. Moschini Marconi, Opere d'arte dei secc. XIV e XV, Roma 1955, pp. 51–60; R. Longhi, Officina ferrarese, Firenze 1956, pp. 97 s., n. 59 , p. 170, n. 7 ; G. Mariacher, Il museo Correr di Venezia, Venezia 1957, pp. 29–42; V. Moschini, Altri restauri alle Gall. di Venezia, in Bollett. d'arte, XLV (1960), pp. 353 s.; Venice Art and Architecture. Edited by G. Romanelli, Cologne 1997, Vol. I, pp. 264, 267, 298 A. Gentili, G. Romanelli, P. Rylands, G. Nepi Scire, Paintings in Venice, N-Y — London 2002, pp. 67–69