Паляванне на тура — шпалера ў калекцыі Мірскага замка, створаная ў канцы XVI — пачатку XVII стагоддзя на ткацкай мануфактуры Аўдэнардэ. Памеры складаюць 247 х 450 см. У пачатку 2018 года шпалеры прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці 1-й катэгорыі.

Гісторыя Літоўскія спецыялісты па мастацкім тэкстылі, лічаць, што шпалера была зроблена ў канцы XVI — пачатку XVII стагоддзя фламандскімі майстрамі ў шпалерных майстэрнях горада Аўдэнардэ — другім вядомым нароўні з Бруселем цэнтрам ткацтва ФландрыіРарытэты музейнай калекцыі .

Апісанне Шпалера “Паляванне” прадстаўляе сабой тканы аднабаковы бязворсавы дыван з сюжэтнай кампазіцыяй, вытканы ўручную, шляхам перакрыжаванага перапляцення нітак. Шпалера характарызуецца падрабязнай і дэталізаванай кампазіцыяй, грубымі і тоўстымі ніткамі, якія ствараюць буйнарубчатую фактуру дывана. Каларыстычная гама вытрымана ў вохрыста-карычневых і зеленавата-сініх танах.

На шпалеры ўвасоблена кульмінацыя дзеяння — момант адзінаборства князя з турам. На звера наступаюць пешыя і конныя паляўнічыя з дзідамі і сабакамі. Менавіта князю-гаспадару належала права забіць загнанага ў пастку дзікага звера. Сцэна разгортваецца на фоне пейзажу з замкам з высокай дазорнай вежай, што бачны ўдалечыні. Шпалера дэкаравана па перыметры шырокай аблямоўкай з малюнкам пладоў, кветак, дзіўных звяроў, жаночых і мужчынскіх постацей.

Крыніцы

Спасылкі

Рарытэты музейнай калекцыі

Катэгорыя:Габелены Катэгорыя:Мірскі замак Катэгорыя:Творы XVI стагоддзя