Пэ́трас () — гара ва Украінскіх Карпатах, у Рахаўскім раёне Закарпацкай вобласці. Адна з найвышэйшых вяршыняў горнага масіву Чарнагора. Папулярны аб'ект пешаходнага турызму.
Апісанне Вышыня — 2020 м. Размешчаная ў паўночна-заходняй частцы масіву паміж гарамі Шэшул (на паўднёвым-захадзе) і Гаверла (на ўсходзе). Заходні і паўднёва-заходні схілы стромкія са шматлікімі каменнымі россыпамі, паўночны і паўночна-ўсходні — абрывістыя, са скальнымі выступамі. Ёсць старажытналедніковыя формы рэльефу. Складаецца з пясчанікаў.
Пакрытая пераважна субальпійскаю расліннасцю. Распаўсюджаныя хмызнякі (ядловец сібірскі, рададэндран), чарнічныя зараснікі і яловыя лясы (да вышыні 1530—1600 м). Узімку даволі часта бываюць снежныя лявіны. Ёсць турыстычны прытулак на паўднёвых схілах.
Краявіды з Петраса амаль такія ж, як з Гаверлы. Асабліва прыгожа выглядае галоўны хрыбет Чарнагора, які можна назіраць па ўсёй яго даўжыні — ад Гаверлы да Папа Івана. Выразней, чым з Гаверлы, бачная Блізніца і за ёй — шэраг далін хрыбта Свыдзівец.
Галерэя
Спасылкі
Катэгорыя:Геаграфія Закарпацкай вобласці Катэгорыя:Украінскія Карпаты