Багно́ўка, вадзяніка, вараніка, шыкша (Empetrum) — род кветкавых вечназялёных нізкарослых хмызнякоў сямейства .
Батанічнае апісанне
Лісце вузкае, шчыльнае, з загорнутымі ўніз бакамі. Кветкі дробныя, пазухавыя, трохчленавыя, з падвойным калякветнікам, тычынак 3. Плод — ягадападобная касцянка з вадкім і крыху саладкавым сокам.
Арэал Налічваецца ад некалькіх да 18 відаў, якія пашыраны ў халодных абласцях Паўночнага паўшар’я, у паўднёвых раёнах Паўднёвай Амерыкі і на некаторых прылеглых астравах (Чылійскія Анды, Вогненная Зямля, астравы Фалклендскія і Трыстан-да-Кунья), ва ўсходняй частцы Паўночнай Амерыкі і ў паўднёва-заходняй Еўропе. Сустракаюцца па мохавай, мохава-лішайнікавай і камяністай тундры, на сфагнавых балотах, радзей на пясчаных косах і дзюнах, у лясах і ў альпійскім поясе.
Значэнне і выкарыстанне Выкарыстоўваюцца як дэкаратыўныя расліны.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Empetrum // The Plant List
Катэгорыя:Верасовыя