Раян Гігз (; нар. Кардыф, Уэльс) — валійскі футбаліст (паўабаронца), трэнер.

Раян Гігз выступаў з 1990 года за «Манчэстэр Юнайтэд». За гэты час гулец зборнай Уэльса выйграў 34 трафеі з «Манчэстэр Юнайтэд», у тым ліку — 13 чэмпіянатаў Англіі, 4 Кубкі і 9 Суперкубкаў Англіі, 2 Лігі чэмпіёнаў. Выступаў за алімпійскую зборную Вялікабрытаніі на гульнях у Лондане (2012). У маі 2014 года Раян Гігз паведаміў, што завяршае кар’еру футбаліста.

З’яўляецца рэкардсменам англійскай Прэм’ер-лігі па колькасці матчаў (632), рэкардсменам «Манчэстэр Юнайтэд» па колькасці афіцыйных матчаў (963), а таксама рэкардсменам па колькасці матчаў у еўракубках (157).

У 2014 годзе ўвайшоў у трэнерскі штаб «Манчэстэр Юнайтэд» у якасці асістэнта Луі ван Гала, аднак у 2016 годзе, пасля прыходу на пасаду галоўнага трэнера Жазэ Маўрынью, пакінуў клуб. У студзені 2018 года быў прызначаны галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай УэльсаГиггз возглавил сборную Уэльса. by.tribuna.com. У лістападзе 2020 года быў адхілены ад кіраўніцтва зборнай з-за абвінавачванняў у дамашнім гвалце, у чэрвені 2022 года афіцыйна пакінуў пасаду галоўнага трэнера.

Крыніцы

Спасылкі

Ён сыходзіць: Раян Гігз заявіў пра завяршэнне кар’еры. nashaniva.by

Катэгорыя:Футбалісты Уэльса Катэгорыя:Ігракі алімпійскай зборнай Вялікабрытаніі па футболе Катэгорыя:Ігракі зборнай Уэльса па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Манчэстэр Юнайтэд Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Уэльса Катэгорыя:Трэнеры ФК Манчэстэр Юнайтэд Катэгорыя:Трэнеры зборнай Уэльса па футболе Катэгорыя:Паслы добрай волі ЮНІСЕФ Катэгорыя:Футбалісты аднаго клуба Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года Катэгорыя:Члены Залы славы англійскага футбола