Кайсанскія народы (з мовы нама Khoi, літаральна "гатэнтоты", "людзі", і san, літаральна "бушмены", "староннія") — група народаў на поўдні Афрыкі, якія размаўляюць на кайсанскіх мовах. Агульная колькасць - каля 2 млн. чалавек.

Паходжанне Кайсанскія народы — старажытнае карэннае насельніцтва Паўднёвай Афрыкі. Некаторыя даследчыкі адносяць іх да прамых нашчадкаў вытворцаў Сангоанскай археалагічнай культурыPeople of the South верхняга палеаліта, якая займала шырокія тэрыторыі не толькі Паўднёвай, але таксама Усходняй Афрыкі. У Цэнтральнай Афрыцы межы яе распаўсюджання даходзілі да ракі КонгаSangoan industry. Гэта часткова падцвярджаецца тым, што знойдзеныя рэшткі носьбітаў Сангоана былі антрапалагічна блізкія да капоіднай расы. У сувязі з кліматычнымі зменамі 20 - 10 тысяч гадоў таму продкі кайсанскіх народаў мігрыравалі на самы поўдзень Афрыкі. У пачатку нашай эры яны былі вымушаны саступіць тэрыторыі на поўначы новым мігрантам-бантуSouthern African Tribal Migrations.

Згодна даследаванням групы генетыкаў, якія праводзіліся ў Афрыцы на працягу 1999 - 2009 гг., бушмены маюць найбольшую генетычную разнастайнасць сярод усіх прадстаўнікоў людзей сучаснага тыпуMeet the ancestors: DNA study pinpoints Namibia as home to the world's most ancient race, што можа служыць доказам глыбокай старажытнасці гэтага народа. Мяркуецца, што бушмены паходзяць непасрэдна ад першых людзей разумных, аднак на працягу іх існавання яны мелі стасункі з іншымі перасяленцамі. Блізкімі па паходжанню да бушменаў з'яўляюцца некалькі груп афрыканскага насельніцтва ў раёне Чырвонага мора і Заходняй АфрыкіWorld's most ancient race traced in DNA study.

Этнічныя групы Гатэнтоты Нама Грыква Дамара Орлам Сан (бушмены) Хаця дамара размаўляюць на мове нама і лінгвістычна адносяцца да кайсанскіх народаў, яны маюць адрознае ад астатніх кайсанцаў паходжанне. Некаторыя даследчыкі адносяць да кайсанскіх народаў таксама ўсходнеафрыканскія этнічныя супольнасці хадза і сандавэ, хаця іх мовы з'яўляюцца ізаляванымі, але могуць мець адзінае паходжанне з кайсанскімі.

Літаратура Говард М. Сучасная культурная антрапалогія./ Нав. рэд. Павел Церашковіч. Рэд. пер. Мікола Раманоўскі. — Мн.: Тэхналогія, 1995. Лобач У. А. Этналогія: Вучэбна-метадычны комплекс. — Наваполацк: ПДУ, 2008 .