Мурыны́ Вялі́кія (, ) — вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Відамлянскага сельсавета.

Вёска ўваходзіць у ААТ «Відамлянскае».

Назва У Перапісе войска ВКЛ 1528 г. сярод наваградскага баярства - баярын на імя «Мурын» Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Мінск, 2003. С. 65.. У Рэвізіі Кобрыньскай эканоміі 1563 г. ля Кобрыні (в. Грушава) засведчаныя «Муринъ, Веремей Олешковичи»Ревизия Кобринской экономии: составленная в 1563 году королевским ревизором Дмитрием Сапегой. — Вильна, 1876. С. 282..

Фіксавалася ружанскае прозвішча Мурыновіч, зецельскае Мурынhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-F9B1-F?i=847&cc=4166194&cat=782473&lang=ruhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9S-694S-9?i=877&cat=833878. Ёсць літоўскае Murinаshttps://pavardes.lki.lt/?pv=a86d343c3fbc442fff67c5159383a39b, тапонімы Murinai, Mùriniškė (“Мурыны́”, “Мýрынішкі”).

Геаграфія Знаходзіцца за 700 м на ўсход ад аўтадарогі Брэст — Камянюкі (), за 100 м на ўсход ад левага берагу ракі Лясная, за 3 км на паўднёвы захад ад Каменца, за 33 км на поўнач ад Брэста, за 33 км на паўночны захад ад чыгуначнай станцыі Жабінка на лініі Брэст — Баранавічы.

Гісторыя пачатак XIX ст.: вёска Мурыны і аднайменны маёнтак у Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні Расійскай імперыі. 1833: паводле 8-й ў вёсцы 25 двароў, 186 сялянскіх душ. 1846: паводле інвентару ўласнасць памешчыка Станіслава Букрабы, зямельныя ўгоддзі маёнтку займалі 645 дзесяцінаў. 1860-я: у Камянец-Літоўскай воласці тых жа павета і губерні. 1897: паводле ў вёсцы 37 двароў, 254 жыхары, хлебазапасны магазін. 1921: у складзе Камянец-Літоўскай гміны Брэсцкага павету Палескага ваяводства міжваеннай Польшчы. 1923: 20 двароў, 119 жыхароў. 1939: у складзе Брэсцкай вобласці БССР. 1940: вёска Мурыны Вялікія ў Відамлянскім сельсавеце Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці, 47 двароў, 266 жыхароў. 1942: у маі—чэрвені ва ўрочышчы Равец побач з вёскай нямецка-фашысцкія захопнікі расстралялі 140 мірных яўрэяў. 1948: у пачатковай школе 68 вучняў. 1949: арганізаваны калгас «30 год БССР». 1960: 214 жыхароў. 1961: у Камянецкім пассавецеРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 13 кастрычніка 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).. 1964: у Камянецкім сельсавецеРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).. 1970: 201 жыхар. 1985: у Відамлянскім сельсавецеРешение исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 15 апреля 1985 г. № 236 Об изменениях в административно-территориальном делении Каменецкого и Пинского районов.

Насельніцтва

Крыніцы

Літаратура С. 65.

Спасылкі

Катэгорыя:Відамлянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Камянецкага раёна