thumb|Андрэй Мезін, варатар беларускай зборнай, на паштовай марцы Беларусі Варата́р у хакеі — ігрок, асноўнай задачай якога на пляцоўцы ёсць абарона варот ад трапляння ў яе шайбы. Звычайна варатар гуляе ў ці побач з зонай, якая называецца варатарскай пляцоўкай. Каб звузіць вугал абстрэлу варот, ён трымаецца на краі пляцоўкі. Дзеля абароны ад удараў шайбы варатар носіць адмысловае адзенне, якое адрозніваецца ад усіх астатніх ігракоў. Варатары — адны з найбольш каштоўных ігракоў на пляцоўцы, паколькі іх майстэрства можа вырашыць вынік гульні. Кожная каманда можа мець на пляцоўцы толькі аднаго варатара.

Спасылкі

Статыстыка варатароў з 1984 года

Катэгорыя:Хакейныя варатары Катэгорыя:Хакейная тэрміналогія