Свяшчэнны цар ці цар свяшчэннадзеянняў () - другі паводле значнасці пасля Вялікага пантыфіка служыцель культа ў старажытным Рыме пасля абвяшчэння рэспублікі. Выконваў

рэлігійныя абрады (), падчас усіх календ, якія раней выконваліся царамі; уміласціўленне багоў у выпадку з'яўлення благіх прадвесцяў; аб'яўленне надыходзячых свят пры нундзінах. Верагодна, гэтая функцыя была адменена пасля Гнея Флавія.

Свяшчэнны цар жыў на Свяшчэннай дарозе (), яго пасада была пажыццёвай. Першыя свяшчэнныя цары былі патрыцыямі і прызначаліся аўгурамі згодна з указаннем Калегіі пантыфікаў.

Жонка свяшчэннага цара мела тытул regina sanctorum (свяшчэнная царыца). У дзень выгнання цароў () яна здяйсняла ў каміцыях ахвярапрынашэнне. Пасада свяшчэннага цара была, як мяркуецца, скасавана Феадосіям I.

Спасылкі

Спіс вядомых свяшчэнных цароў Сакралізацыя ўлады ў часы антычнасці (Даследчы цэнтр)

Катэгорыя:Рэлігія ў Старажытным Рыме