Запіскі пра Гальскую вайну () — сачыненне Гая Юлія Цэзара, у васьмі кнігах якога ён ва ўласцівай яму дакладнай, сціснутай і энергічнай манеры апісаў сваё заваяванне Галіі ў 58-50 гг. да н.э., а таксама дзве пераправы праз Рэйн і высадку ў Брытаніі.

Дакладная дата напісання невядомая. Апошнюю кнігу дапісаў пасля смерці вайскавода Аўл Гірцый, напісаўшы перад ёй сваё пасланне Бальбу. Цэзар вядзе апавяданне ў трэцяй асобе, між іншым згадваючы неацэнныя падрабязнасці геаграфічнай і этнаграфічнай уласцівасці (напрыклад, найбольш падрабязнае апісанне друідаў).

У Старажытным Рыме сачыненне Цэзара лічылася ўзорам лаканічнай, сухаватай атычнай прозы, аказаўшы вырашальны ўплыў на станаўленне стылю Тацыта і шэрагу іншых гісторыкаў. Традыцыйна з’яўляецца першым творам класічнай латыні, які чытаюць на ўроках гэтай мовы (у элементарным курсе старажытнагрэчаскай падобнае месца займае «Анабасіс» Ксенафонта).

Гл. таксама Запіскі пра Грамадзянскую вайну Запіскі пра Іспанскую вайну Запіскі пра Александрыйскую вайну

Спасылкі Лацінскі тэкст

Катэгорыя:Літаратурныя творы на лацінскай мове Катэгорыя:Юлій Цэзар Катэгорыя:Гальскія хронікі Катэгорыя:Гальская вайна Катэгорыя:Пісьмовыя крыніцы па гісторыі Старажытнага Рыма Катэгорыя:Мемуары і аўтабіяграфіі