300px|міні|Размяшчэнне Наваросіі

Саюз Народных Рэспублік (, ) — непрызнанае дзяржаўнае ўтварэнне на тэрыторыі Украіны, пра стварэнне якога было абвешчана 24 мая 2014 года ў выніку аб’яднання самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублікДНР і ЛНР стварылі новую дзяржаву Наваросію — Палітыка, СНД — МКhttp://russian.rt.com/article/33401.

Паходжанне назвы дзяржавы

Наваросія — гістарычныя тэрыторыі Паўночнага Прычарнамор’я, далучаныя да Расійскай імперыі ў выніку руска-турэцкіх войнаў у другой палове XVIII стагоддзя. Складаліся з Херсонскую, Екацярынаслаўскую, Таўрычаскую, Бесарабскую губерні, а таксама Кубанскую вобласць. Тэрмін ужываўся да пачатку XX стагоддзяВ. М. Хмарський. Новоросійський край. // Енциклопедія історії України: Т. 7: Мі-О / Редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. НАН України. Інститут історії України. — К.: В-во «Наукова думка», 2010. — 728 с.: іл.; пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі практычна не выкарыстоўваўся — значная частка земляў Наваросіі была ўключана ў склад Украінскай ССР.

Саюз Народных Рэспублік, насупраць, не мае пад сабой глыбокіх гістарычных каранёў. Афіцыйных каментароў наконт паходжання і працэсу вынаходніцтва дадзенага палітычнага тэрміна прадстаўнікі самаабвешчаных ДНР і ЛНР не давалі. Магчыма, назва дзяржаўнага ўтварэння была прыдуманая пад значным уплывам саманазвы Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.

Нягледзячы на існаванне, ва афіцыйным ўжытку і сярод СМІ «Саюз Народных Рэспублік» вялікага распаўсюду не атрымаў. Нашмат часцей замест яго (звычайна у прапагандысцкіх мэтах) выкарыстоўваецца вышэйапісаны тэрмін «Наваросія».

Гісторыя З канца лістапада 2013 года ва Украіне праходзілі акцыі пратэсту, справакаваныя адмовай урада Мікалая Азарава падпісаць Пагадненне аб асацыяцыі з ЕС. Некалькі разоў яны перарасталі ў масавыя беспарадкі і ўрэшце прывялі да дзяржаўнага перавароту, які атрымаў назву Еўрамайдан. Прэзідэнт Віктар Януковіч збег з Украіны на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі, Вярхоўная Рада пазбавіла яго паўнамоцтваў і ўсклала абавязкі прэзідэнта Украіны на старшыню Вярхоўнай Рады Аляксандра ТурчынаваПостанова Верховної Ради України № 764-VІІ від 23.02.2014 року «Про покладення на Голову Верховної Ради України виконання обов’язків Президента України згідно із ст. 112 Конституції України». У той жа дзень Вярхоўная Рада прыняла рашэнне аб адмене закона, які прадстаўляў рускай і іншым мовам нацыянальных меншасцей «асобы статус» у рэгіёнах Украіны (толькі праз дзесяць дзён Аляксандр Турчынаў паабяцаў накласці вета на гэта рашэннеТурчынаў паабяцаў захаваць ва Украіне «моўны закон»), урэшце, вета не было накладзена, але рашэнне дасюль не падпісана ні Турчынавым, ні Парашэнкам і такім чынам не набыла законнай сілыПроект Закону про визнання таким, що втратив чинність, Закону України «Про засади державної мовної політики»..

З сакавіка ў паўднёва-ўсходніх рэгіёнах Украіны пачалі праходзіць акцыі пратэсту супраць дзеянняў былой апазіцыі, якая прыйшла да кіраўніцтва краінай. Пратэстуючыя адмаўляліся прызнаваць новыя кіеўскія ўлады, выступалі за федэралізацыю Украіны і супраць новых губернатараў, прызначэнне якіх лічылі нелегітымным, выбіралі «народных кіраўнікоў» сваіх рэгіёнаўМітынг у падтрымку федэралізацыі Украіны працягваецца ў Харкаве«Данецкая рэспубліка» назвала ўмовы вызвалення будынкаў. У выніку рэферэндумаў на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей былі абвешчаны дзве суверэнныя дзяржавы — Данецкая Народная Рэспубліка і Луганская Народная Рэспубліка. Большую частку тэрыторый кантралююць Армія Паўднёвага Усходу і Народнае апалчэнне Данбаса, хоць вынікі рэферэндумаў не прызнаюцца ўкраінскімі ўладамі, якія на паўднёвым усходзе праводзяць антытэрарыстычную аперацыю.

24 мая 2014 года, у Данецку, прэм’ер-міністр Данецкай Народнай Рэспублікі — А. Ю. Барадай і прадстаўнік Луганскай Народнай Рэспублікі — А. Каракін падпісалі дакумент пра аб’яднанне ў складзе «дзяржавы Наваросія»Донецкая и Луганская республики объединились в Новороссию.

Між тым глава Луганскай Народнай Рэспублікі (ЛНР) Валерый Болатаў паведаміў, што стварэнне Наваросіі не азначае аб’яднанне Луганскай і Данецкай незалежных рэспублік, яны па-ранейшаму застануцца самастойныміГлава ЛНР: Аб’яднанні дзвюх незалежных рэспублік не было, падпісана толькі пагадненне аб саюзе:

Адначасова на з’ездзе ў Данецку створаны «Адзіны нацыянальны фронт», які, па задуме 145 арганізатараў з васьмі рэгіёнаў паўднёвага ўсходу Украіны, будзе дзейнічаць на паўднёвым усходзе Украіны і аб’яднае прыхільнікаў федэралізацыі з усіх рэгіёнаў Украіны.«Народны фронт» створаны на з’ездзе ў Данецку

Гл. таксама Наваросія (гістарычная вобласць) Данецкая Народная Рэспубліка Луганская Народная Рэспубліка

Крыніцы

Спасылкі

http://top.rbc.ru/politics/24/05/2014/926005.shtml

Катэгорыя:Наваросія Катэгорыя:Колішнія непрызнаныя дзяржавы Катэгорыя:Паўночнае Прычарнамор’е Катэгорыя:Данецкая вобласць Катэгорыя:Луганская вобласць