Хюрэ́м Хасекі́ Султа́н (, ), у Еўропе вядомая як Раксала́на (). Адна з самых вядомых жанчын светуhttp://miridei.com/sucess-ideas/successful-stories/top10_vliyatelnyh_zhenschinpolitikov_vseh_vremen_i_narodov/. Сапраўднае імя невядома, паводле літаратурнай традыцыяй — Анастасія (або Алякса́ндра) Лісо́ўская (; 1505Ясинська Н. Одвічна загадка краси // Роксолана ў світі: Історико-краєзнавчий збірник [До 500-річчя від часу народження Роксолани]/ Автори-упорядники: Б. Гаврилів, І. Миронюк. — Івано-Франківськ: ПНУ імя В. Стефаника, 2008. — С. 8-11. — С. 11., РагацінПаводле версіі польскага пісьменніка Самуэля Твардоўскага, Галіцкая зямля, Рускае ваяводства, або ЧамяроўцыПаводле версіі польскага паэта Маўрыцыя Гаслаўскага, Камянецкі павет, Падольскае ваяводства, Каралеўства Польскае — 15 сакавіка 1558Рощина Н. Роксолана. [Знамениті українці]. — Х.: Фоліо, 2009. — С. 91., Стамбул, Асманская імперыя) — адна з жонак султана Асманскай імперыі Сулеймана I Цудоўнага. Трапіла ў султанскі гарэм пасля таго, як у 1518 або 1520 года была палонена крымскімі татарамі. Як жонка Сулеймана I мела вялікі ўплыў на асманскую палітыку, спрыяла ўзыходу на турэцкі сталец свайго сына Селіма II.
Біяграфія Нарадзілася ў 1505 годзе, бо пэўна вядома, што султан быў на 11 гадоў старэйшы за яе, а ён нарадзіўся ў 1494 годзе. У крыніцах XVI ст. крыніц пра імя будучай жонкі султана няма, першыя з’яўляюцца толькі ў XIX стагоддзі, называючы яе Анастасіяй, польскі пісьменнік Вацлаў Ржавускі — АляксандрайРощина Н. Роксолана. [Знамениті українці]. — Х.: Фоліо, 2009. — С. 8.. Сучасны ўкраінскі гісторык Уладзімір Грабавецкі лічыць, што сапраўднае імя Раксаланы не захавалася, таму ўмоўна ў XIX стагоддзі даследчыкі назвалі яе Анастасіяй ЛісаўскайГаврилів Б. Документальний портрет Роксолани зберігається в Луврі // Роксолана ў світі: Історико-краєзнавчий збірник [До 500-річчя від часу народження Роксолани]/ Автори-упорядники: Б. Гаврилів, І. Миронюк. — Івано-Франківськ: ПНУ імя В. Стефаника, 2008. — С. 3-7..
Невядома дакладна таксама і месца нараджэння; паводле версіі польскага пісьменніка Самуэля Твардоўскага, які ў 1621 годзе пабываў у Стамбуле, яна паходзіць з сям’і святара з мястэчка Рагатын (цяпер у Івана-Франкоўскай вобласці)Кочубей Ю. годсолана: доля, образ, символ // Назарук О. Роксоляна. — Харків: Книжковий Клуб «Клуб Сімейного Дозвілля», 2013. — С. 3-19.; паводле версіі польскага паэта Маўрыцыя Гаслаўскага — яна родам з мястэчка Чамяроўцы (цяпер у Хмяльніцкай вобласці). Існуе версія, якая сумяшчае абодва варыянты — нарадзіцца Лісоўская магла ў Чамяроўцах, а вырасла — у Рагаціне, куды пераехаў бацькаРощина Н. Роксолана. [Знамениті українці]. — Х.: Фоліо, 2009. — С. 7..
Пад час аднаго з набегаў татараў, між 1518 і 1520 гадамі, яна была схоплена ў палон і перапраўленая ў Стамбул. Мажліва, яе абрала Хафса Султан, маці Сулеймана, або ферзь Ібрагім-паша, які пазней і падараваў яе СулеймануТурянська О. Де бувала «Роксоляна»… // Роксолана ў світі: Історико-краєзнавчий збірник [До 500-річчя від часу народження Роксолани]/ Автори-упорядники: Б. Гаврилів, І. Миронюк. — Івано-Франківськ: ПНУ імя В. Стефаника, 2008. — С. 12-17. — С. 16..
Напачатку наложніца, Раксалана стала вялікім каханнем султана. Сулейман адрасаваў ёй сваю любоўную паэзію. У гарэме, называным Бабус-саадэ, гэта значыць «Брамы раявання», Раксалану назвалі Хюрэм, па-турэцку — «радасная», «усмешлівая»Полищук А. Наследство Сулеймана Великолепного // Вокруг света. — № 6. — 1997. — С. 42..
Першы сын Сулеймана і Раксаланы нарадзіўся ў 1521 годзе. Паводле законаў веры, султан мог мець чатыры законныя жонкі і столькі наложніцаў, колькі мог утрымліваць. Анастасія (Аляксандра) Лісоўская ў 1530 годзе стала чацвертай яго жонкай пад імем Хюрэм Султан, султан надаў ёй ранг баш-кадуні — галоўнай (а фактычна — адзінай) жонкі, таксама адмыслова для яе тытул хасекі султан, другі па значнасці ў гарэме пасля валідэLeslie P. Peirce. The Imperial Harem: Women and Sovereignty in the Ottoman Empire. — New York: 1993. — 382 p..
Па смерці султанавае маці ў 1534 годзе Хюрэм стала загадчыцаю гарэму. Лічыцца, што менавіта яна пасля таго, як у 1541 згарэў Стары палац, загадала збудаваць гарэм пры палацы Тапкапы. Насамрэч жа гарэмнае памяшканне існавала там яшчэ пры Мехмедзе II, Сулейман у 1528—1529 гадах разбудаваў і аднавіў яго, але жанчыны жылі там рэдка. Пры Раксалане гарэм пераехаў у палац Тапкапы.
Раксалана прымала іншаземных паслоў, адказвала на пасланні іншаземных валадароў, уплывовых вяльможаў і мастакоў. У XVI стагоддзі флярэнтыйцы нават змясцілі парадны партрэт Хюрэм, для якога яна пазавала венецыянскаму мастаку, ва ўласнай карціннай галерэі. То быў адзіны жаночы партрэт сярод выяваў барадатых султанаў у цюрбанах.
У апошнія гады жыцця Раксалана цяжка хварэла і перайшла жыць з гарэму ў Стары палац. Памерла ў Стамбуле 15 сакавіка 1558.
Літаратура Галенко О. І. Роксолана // Енциклопедія історії України. — Т. 9 (Прил — С). — К.: Наукова думка, 2012. — С. 272—274.
Спасылкі
Катэгорыя:Жанчыны Асманскай імперыі Катэгорыя:Мужы і жонкі манархаў Катэгорыя:Наложніцы і канкубіны Катэгорыя:Нарадзіліся ва Украіне