Exegi monumentum () — ода Гарацыя, апошняя ў трэцяй кнізе «Од» (Carm. III, 30). Вядома таксама пад назвай «Да Мельпамены» () — Мельпамена традыцыйна лічыцца музай трагедыі, але першапачаткова ўспрымалася як муза песні наогул.

Гэты верш даў пачатак новаму паэтычнаму жанру — «помніку», у якім аўтар, часцяком узяўшы за аснову кампазіцыю оды Гарацыя і яе першы радок, гаворыць пра свае заслугі перад паэзіяй, пра свае новаўвядзенні, якія павінны захавацца ў памяці нашчадкаў, абессмяроціць яго імя. У гэтым сэнсе «помнікам» можна назваць і заключныя радкі паэмы Авідзія «Метамарфозы» («Ператварэнні») — «Iamque opus exegi…».

Найбольш вядомым беларускім перакладам оды з’яўялецца пераклад Максіма Багдановіча.

Катэгорыя:Вершы Гарацыя Катэгорыя:Лацінскія выслоўі Катэгорыя:Крылатыя выразы Катэгорыя:Оды