Яўген Міхайлавіч Гаўрыле́нка (, Гомель) — беларускі лёгкаатлет, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў. Майстар спорту міжнароднага класа (1971).

Кар’ера На Алімпіядзе ў Мюнхене ў 1972 Яўген удзельнічаў у бегу на 400 метраў з бар’ерамі і ў фінале заняў 6-е месца. У 1973 годзе скончыў Гомельскі ўніверсітэт.

На наступнай Алімпіядзе Гаўрыленка заваяваў бронзавы медаль, саступіўшы амерыканцам і Эдвіну Мозесу. Таксама Яўген удзельнічаў у паўфінальным забегу ў эстафеце 4×400 метраў, заняўшы там з партнёрамі 6-е месца.

Чатырохразовы чэмпіён СССР у , , і .

У 1976 годзе стаў рэкардсменам СССР у бегу з бар’ерамі на 400 метраў з вынікам 49,02 секунды.

Палітычныя погляды Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе.

Спасылкі

Катэгорыя:Бегуны з бар'ерамі СССР Катэгорыя:Бегуны на кароткія дыстанцыі СССР Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1972 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1976 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1976 года Катэгорыя:Майстры спорту СССР міжнароднага класа Катэгорыя:Чэмпіёны СССР па лёгкай атлетыцы