Алег Вільгельмавіч Іоў (, в. Бронная Гара, , Брэсцкая вобласць — , Мінск) — беларускі археолаг, даследчык Беларускага Палесся. Кандыдат гістарычных навук (1991).

Біяграфічныя звесткі Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1984), аспірантуру Інстытута гісторыі АН БССР па спецыяльнасці «археалогія» (1989).

Працаваў у Інстытуце гісторыі Акадэміі навук Беларусі (1979—1994), потым у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі» (1994—1995). Зноў вярнуўся ў Інстытут гісторыі, дзе працававаў да канца свайго жыцця старшым навуковым супрацоўнікам аддзела археалогіі Сярэдніх вякоў і Новага часу.

Памёр 18 чэрвеня 2021 года ў Мінску.

Навукова-даследчыцкая дзейнасць Сфера навуковых інтарэсаў — археалогія Беларускага Палесся IX—XIII ст., праблемы экамічнага развіцця і палітычнай гісторыі Тураўскага княства.

У 1991 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Сельские поселения IX—XIII вв. западной части Белорусского Полесья» (нав. кіраўнік — П. Ф. Лысенка).

Праводзіў археалагічныя даследаванні на сярэднявечных помніках (гарадзішчах і селішчах): г. Камянец, вёскі Франопаль, Піліпавічы, Чарнаўчыцы (Брэсцкі раён), Жабер (Драгічынскі раён), Гарадзішча, Грыўковічы (Пінскі раён), Снядзін (Петрыкаўскі раён), Юравічы (Калінкавіцкі раён і інш.

Вынайшаў скарбы: Несвіжскі (1997) і Брылеўскі (2000). Сумесна з В. С. Вяргей даследаваў адзін з першых на тэрыторыі Беларусі гандлёва-рамесных цэнтраў (VIII — пач. XI ст.) — гарадзішча на Ясельдзе (протагорад). Устанавіў, што ў Паўднёвай Беларусі ў канцы IX — пач. X ст. адбылася моцная «культурная» рэвалюцыя, выкліканая небывалым развіццём гандлю і рамяства. Гэта прывяло практычна да поўнай змены матэрыяльнай культуры насельніцтва.

Удзельнік эксгумацыі ахвяр палітычных рэпрэсій ва ўрочышчы КурапатыСправаздача аб археалагічных раскопках (эксгумацыі) пахаванняў ва ўрочышчы Курапаты (Брод) Мінскага раена Бараўлянскага сельсавета. Курапаты. — New York. 1993. (у суаўтарстве з Пазняком З. і Крывальцэвічам М.).

З 2004 года раскапваў гарадзішча ў Юравічах, адно з самых вялікіх у Беларусі. Былі знойдзены манеты, частка коннай збруі, наканечнік ножнаў скандынаўскага паходжання, якія датуюцца X—XI стагоддзямі. Цэнтральная частка гарадзішча нагадвае дзядзінец. Калі меркаваць па знаходках, у Юравічах існаваў вялікі горад, але ніякіх пісьмовых звестак аб ім няма. Грунтуючыся на гістарычных і археалагічных фактах, Алег Іоў выказаў гіпотэзу, што менавіта на юравіцкім гарадзішчы ў X — пачатку XI стагоддзяў узнік і першапачаткова існаваў летапісны Тураўnn.by.

Адзін з аўтараў «Гісторыі Беларусі» (т. 1, 2000). Аўтар трох манаграфій і больш за 160 навуковых і энцыклапедычных артыкулаў.

Выбраная бібліяграфія Курапаты: Артыкулы, навуковая справаздача, фотаздымкі. — Менск: «Тэхналогія», 1994. (у суаўтарстве з Пазняком З., Шмыгалёвым Я. і Крывальцэвічам М.). Брылёўскі скарб. Мінск: Беларускі Дом друку. 2011. — 112 с. (у суаўтарстве з Рабцэвічам В. Н. і Плавінскім М. А.). Старажытнае паселішча на Ясельдзе / А. В. Іоў, В. С. Вяргей; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі, 2012. Прыпяцкае Палессе: ад старажытнасці да сучаснасці. Гісторыя рэгіёна Нацыянальнага парка «Прыпяцкі». Брэст: «Альтернатива», 2013. — 261 с. (калектыўная манаграфия). Результаты археологических и антропологических исследований на городище Снядин в 2012 / О. В. Иов, Н. Н. Помазанов, В. А. Шипилло // Матэрыялы па археалогіі Беларусі: зб. навук. артык. / Iнстытут гісторыі НАН Беларусі; рэдкал. В. М. Ляўко (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: Беларуская навука, 2013. — Вып. 25. — С. 218—223. Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі. Прыпяцкае Палессе. — Мінск: Беларуская навука, 2016. — 441 с. (калектыўная манаграфия). Припятско-Неманская водная магистраль как один из векторов пути «из варяг в греки» / Олег Иов // Гісторыя гандлю на тэрыторыі Беларусі : зборнік навуковых артыкулаў / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі. — Мінск, 2016. — С. 79―89. К вопросу о местонахождении летописного Турова X ― начала XI в. / Олег Иов // Калінкавічы і Калінкавіцкі край : зборнік навуковых артыкулаў : [матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, 23―24 красавіка 2015 г. / укладальнік А. А. Скеп’ян. — Мінск, 2016. — С. 68―86. Да пытання аб тапаграфіі і рэканструкцыі старажытнага Камянца / А. А. Башкоў, А. В. Іоў // Археологія і давня історія України: Зб. наук. пр. — К.: ІА НАН України, 2017. — Вип. 1 (22). — С. 357—361.

Крыніцы

Літаратура

Иов Олег Вильгельмович // Корзенко Г. В. Историки Беларуси в начале XXI столетия : биобиблиографический справочник. — Минск, 2007. — С. 141. Археалогія Беларусі : энцыклапедыя : у 2 т. — Мінск, 2011. — Т. 1. — С. 389.

Спасылкі Памёр дасьледчык Курапатаў археоляг Алег Іоў

Катэгорыя:Археолагі Беларусі