Уру́мская мова (саманазва: урум тыль) — адна з моў цюркскае моўнай сям’і, на якой размаўляе некалькі тысяч чалавек у некалькіх вёсках на паўднёвым усходзе Украіны, а таксама ў дыяспары. Часта можа разглядацца як адзін з дыялектаў крымскататарскай мовы. На мове размаўляюць грэкі-ўрумы — этнаграфічная група грэкаў, якія ў 1778 годзе былі пераселены ўрадам Расіі з Крыма на Паўночнае Прыазоўе. Першапачатковыя ўрумы пражывалі ў Турцыі і з гістарычных прычын страцілі грэчаскую мову, перайшоўшы на маўленне цюркскага паходжання.

Прадмова Назва мовы ўтворана ад кораня ўрум, які паходзіць ад слова Rûm (літаральна «Рым»), што ў мусульманскіх краінах абазначала Візантыйскую імперыю. У сваю чаргу, у Асманскай імперыі слова было засвоена для апісання ўсіх не-мусульманскіх народаў краіны. Слова ўзнікла як вынік з'яўлення пратэтычнага галоснага гука перад зычным , які ў пачатку слоў не быў уласцівы цюркскім мовам.

Выкарыстанне тэрміна ўрум у яго старым значэнні прыводзіла да блытаніны, бо гэтым тэрмінам акрэслівалася таксама большая частка цюркамоўных грэкаў. Роднасная паходжаннем і мовай грамада грэкаў дагэтуль пражывае ў Грузіі, якую не варта блытаць з урумамі УкраіныUrum | Ethnologue. Асноўны сучасны арэал мовы распасцёрты па некалькіх паселішчах урумаў у Данецкай і Запарожскай абласцях, носьбіты таксама пражываюць у Грэцыі і Грузіі. Лінгвістычны партал Ethnologue ацэньвае колькасць носьбітаў урумскай мовы ў 192 700 чалавек.

Класіфікацыя Продкам урумскай мовы з'яўляецца палавецкая мова, таксама мова блізкая крымскататарскай, дыялектам якой урумская мова можа разглядацца некаторымі лінгвістамі.

Урумская мова распадаецца на чатыры дыялектныя групы, пры гэтым у класіфікацыйных адносінах яны досыць неаднародныя, таму што гэтыя дыялекты ў рознай ступені спалучаюць рысы адразу дзвюх груп цюркскай галіны — кыпчацкай і агузскай. Імаверна, урумская мова ўзнікла на грунце мовы полаўцаў (куманаў, кыпчакоў) — асноўнага ядра саюзу плямён, які з'явіўся ва Усходняй Еўропе ў сярэдзіне Х ст. і заняў агромністую тэрыторыю на ўсходзе (Дэшт-і-Кыпчак) і на захадзе (прычарнаморскія стэпы, а пазней — Крым і частку Балканскага паўвострава).

Да кыпчацка-палавецкіх дыялектаў адносяцца гаворкі сёлаў Вялікая Навасёлка, Старабешава, Мангуш; кыпчацка-агузскіх — Стары Керменчык, Багатыр, Улаклы; агузска-кыпчацкіх — Карань, Стараласла, Камара, Гурджы; агузскіх — гарадоў Марыупаль і Стары Крым, сяла Каракуба.

Лінгвістычныя рысы Фанетыка, фаналогія Зычныя:

Ніжэй прыведзены гукавы лад зычных ва ўрумскай мове. Адметнай рысай з'яўляецца існаванне зычных, якія сустракаюцца толькі ў запазычаннях, асабліва грэчаскага паходжання.

+   Лабіяльныя Зубныя Альвеалярныя Постальвеалярныя Палатальныя Велярныя Глатальныя Выбухныя     Афрыкаты         ¹               Фрыкатывы ²       Насавыя                 Аднаўдарныя                         Латэральныя                         Апраксіманты                        

сустракаецца толькі ў запазычанай лексіцы, і — у запазычанай лексіцы грэчаскага паходжання.

Пісьменнасць Як вядома, на ўрумскай мове існавала пэўная колькасць рукапісных тэкстаў, якія запісваліся грэчаскім алфавітам.

У перыяд між 1927 і 1937 гадамі ў рамках лацінізацыі моў малых народаў СССР у пісьменнасці стаў выкарыстоўвацца т.зв. яналіф — уніфікаваны лацінскі алфавіт для ўсіх цюркскіх моў Савецкага Саюза, але пасля гэтага перыяду пісьменства на мове заняпала. Тым не менш, новы алфавіт паспеў пабыць ва ўжытку ў тагачасных мясцовых школах, вядома пра існаванне лемантара гэтым алфавітам.

У 2008 годзе ў Кіеве быў апублікаваны кірылічны алфавіт для ўрумскай мовы. Алфавіт утрымлівае некаторыя літары для галосных з дыякрытычнымі знакамі ўверсе, якія выкарыстоўваюцца для спецыфічных цюркскіх гукаў і сустракаюцца ў іншых цюркскіх алфавітах, а таксама літару Ґґ, што збліжае алфавіт з украінскім.

А а Б б В в Г г Ґ ґ Д д Д' д' Дж дж Е е З з И и Й й К к Л л М м Н н О о Ӧ ӧ П п Р р С с Т т Т' т' У у Ӱ ӱ Ф ф Х х Ч ч Ш ш Ы ы Э э

Цюрколаг Аляксандр Гаркавец выкарыстоўвае ўласную сістэму запісу ўрумскай мовы.

А а Б б В в Г г Ғ ғ Д д (Δ δ) Д′ д′ (Ђ ђ) Е е Ж ж Җ җ З з И и Й й К к Л л М м Н н Ң ң О о Ӧ ӧ П п Р р С с Т т Т′ т′ (Ћ ћ) У у Ӱ ӱ Υ υ Ф ф Х х Һ һ Ц ц Ч ч Ш ш Щ щ Ъ ъ Ы ы Ь ь Э э Ю ю Я я Ѳ ѳ

Гісторыя даследаванняў Публікацый на ўрумскай мове, а таксама прац, прысвечаных ёй, на цяперашні час мала. Існуе апісанне лексікі мовы, а таксама агульнае апісанне ўласцівасцей мовы. Для каўказскіх дыялектаў мовы сабрана праектная дакументацыя, якая ўключае слоўнік, збор граматычных канструкцый у сказе і корпус тэкстаў. Сайт праекта дадаткова публікуе звесткі пра мову і ейную гісторыю.

Спасылкі Нарыс пра цюркскія мовы і, у прыватнасці, шэраг кыпчацкіх моў; збор тэматычнай літаратуры

Катэгорыя:Цюркскія мовы Катэгорыя:Мовы Украіны Катэгорыя:Запарожская вобласць Катэгорыя:Мовы Крыма Катэгорыя:Культура Данецкай вобласці Катэгорыя:Грэкі ва Украіне