Гары Алексіс Медэль Сота (; нар. , , Чылі) — чылійскі футбаліст, апорны паўабаронца бразільскага клуба «Васка да Гама» з Рыа-дэ-Жанэйра і нацыянальнай зборнай Чылі.
Клубная кар’ера Кар’еру пачаў у родным клубе «Універсідад Католіка» ў 2006 годзе. У 2007 годзе забіў свой першы гол у чэмпіянаце Чылі. У 2008 годзе быў прызнаны найлепшым футбалістам краіны, пасля чаго стала стаў запрашацца ў склад нацыянальнай зборнай Чылі.
20 ліпеня 2009 года перайшоў у склад аргенцінскага клуба «Бока Хуніярс». 21 студзеня 2011 года быў далучаны да складу «Севільі». 11 жніўня 2013 года «Кардыф Сіці» афіцыйна пацвердзіў заключэнне кантракта з чылійцам, у выніку за рэкордную для клуба суму ў 11 млн фунтаў стэрлінгаў ігрок перайшоў у склад уэльскай камандыThe Bluebirds break their transfer record for a third time this summer . Newspaper.. Дэбютаваў за клуб 17 жніўня, у матчы супраць «Вест Хэм Юнайтэд», які скончыўся паразай «Кардыфа» з лікам 0:2.
Пасля вылету «Кардыф Сіці» з Прэм’ер-лігі 9 жніўня 2014 перайшоў у італьянскі «Інтэрнацыянале». Дэбютаваў у Серыі A 31 жніўня 2014 года, згуляўшы ўсе 90 хвілін матча з «Тарына».
У жніўні 2017 года стаў іграком турэцкага клуба «Бешыкташ». Сума трансферу склала 3 млн еўраМедель перешел из «Интера» в «Бешикташ» за 3 млн евро. by.tribuna.com..
У жніўні 2019 года перайшоў у «Балонню»«Болонья» приобрела Меделя у «Бешикташа». by.tribuna.com.. У ліпені 2023 года вярнуўся ў Паўднёвую Амерыку, папоўніўшы склад бразільскага клуба «Васка да Гама».
Міжнародная кар’ера Дэбютаваў у складзе зборнай Чылі ў сакавіку 2007 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Аргенціны. У 2015 годзе ў складзе зборнай Чылі стаў пераможцам Кубка Амерыкі.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Чылі Катэгорыя:Ігракі зборнай Чылі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Універсідад Католіка Катэгорыя:Ігракі ФК Бока Хуніярс Катэгорыя:Ігракі ФК Севілья Катэгорыя:Ігракі ФК Кардыф Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК Бешыкташ Катэгорыя:Ігракі ФК Балоння Катэгорыя:Ігракі ФК Васка да Гама Катэгорыя:Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе