«Базель» () ― швейцарскі футбольны клуб з аднайменнага горада, гуляе ў Швейцарскай Суперлізе. Адзін з самых тытулаваных футбольных клубаў краіны.

Гісторыя «Базель» з’яўляўся лідарам швейцарскага футбола з канца 1960-х па канец 1970-х гадоў, выйграўшы за гэты час 7 чэмпіёнскіх тытулаў, і ў гэтыя гады лідарам каманды быў атакавалы паўабаронца зборнай Швейцарыі Карл Одэрмат, з якім каманда выйграла 5 чэмпіянатаў. У сезоне 1973/74 «Базелю» атрымалася дайсці да чвэрцьфіналу Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў, дзе швейцарцы ў драматычным супрацьстаянні саступілі шатландскаму «Сэлтыку» з лікам 5:6 па суме двух матчаў.

З пачатку 1980-х клуб на 20 гадоў «сышоў у цень» — на працягу больш чым 20 гадоў «чырвона-сінія» не быді здольнымі выйграць ані чэмпіянат (з 1981 па 2000 гады клуб нават ніводнага разу не атрымліваў медалі), ані кубак краіны, некалькі сезонаў запар «Базель» гуляў у другім швейцарскім дывізіёне. Новы ўздым пачаўся ў 2000-х гадах, калі ў 2002 годзе клуб зрабіў «залаты дубль», пасля чаго ў 2000-х атрымаў перамогу яшчэ ў 4 чэмпіянатах і заваяваўшы 4 кубкі. У 2008 і 2010 гадах «чырвона-сінія» зноў дамагліся «залатога дубля».

У сезоне 2005/06 «Базель» дабраўся да чвэрцьфіналу Кубка УЕФА, перайграўшы ў 1/16 і 1/8 фіналу два французскіх клуба — «Манака» і «Страсбур». У чвэрцьфінале швейцарцы сустрэліся з англійскім «Мідлсбра». У першым матчы, які праходзіў у Швейцарыі, «Базель» атрымаў перамогу з лікам 2:0, і ў матчы ў адказ адкрыў лік на 23-й хвіліне. Аднак «Мідлсбра» да перапынку зраўняў лік, а затым у другім тайме забіў яшчэ двойчы. Да 90-й хвіліне лік паводле сумы двух матчаў быў 3:3, і па правілах гасцявога гола далей праходзіў «Базель», але ўжо ў кампенсаваны расійскім арбітрам Юрыем Баскакавым час Масіма Макаронэ забіў 4-ы мяч у браму «Базеля» і вывеў англічанін у паўфінал. У далейшым «Мідлсбра» дабраўся да фіналу, дзе быў разгромлены «Севільяй».

Дасягненні Чэмпіён Швейцарыі (21): 1953, 1967, 1969, 1970, 1972, 1973, 1977, 1980, 2002, 2004 2005, 2008, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017 2025

Уладальнік Кубка Швейцарыі (13): 1933, 1947, 1963, 1967, 1975, 2002, 2003, 2007, 2008, 2010 2012, 2017, 2019

Уладальнік Кубка лігі Швейцарыі (1): 1972

Склад Станам на люты 2024 года.

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйны сайт Сайт фан-клуба

Базель