thumb|right|Штомесячны дзень без аўтамабіляў у Джакарце, 2010 Дзень без аўтамабіля (), таксама Сусветны дзень без аўтамабіля () — міжнародная экалагічная кампанія, якая праводзіцца штогод 22 верасня.
Апісанне thumb|220px|Карта краін, якія ўдзельнічаюць у падзеях Еўрапейскага тыдня мабільнасці і Дня без аўтамабіля Падчас кампаніі цэнтры многіх гарадоў замыкаюцца для аўтамабільнага руху. Ідэя гэтага дня паўстала ў 1998 годзе ў Францыі. Мэтай кампаніі з'яўляецца кшталтаванне праэкалагічнай мадэлі паводзінаў, распаўсюджанне інфармацыі аб негатыўных наступствах ужывання аўтамабіля, перакананне еўрапейцаў да альтэрнатыўных сродкаў транспарту, прамоцыя публічнага транспарту і дэманстрацыя, што жыццё ў месце без аўтамабіля ёсць не толькі магчымае, але таксама значна прыемнейшае. Кампанія датычыць таксама змяньшэння шуму і забруджвання паветра, з-за чаго ўплывае на паляпшэнне якасці жыцця ў месце.
У Еўропе і свеце У Польшчы Дзень без аўтамабіля праводзіцца ад 2002 года, пад патранатам Міністэрства навакольнага асяроддзя. У 2008 да кампаніі далучыліся 84 польскія гарады. У гэты дзень не трэба набываць білет у любым відзе публічнага транспарту, чаму папярэднічае інфармацыйная прапаганда пакінуць у гэты дзень аўтамабіль і скарыстацца грамадскім транспартам.
У Беларусі У Беларусі першы раз Дзень без аўтамабіля правялі ў 2008 г. па ініцыятыве Мінпрыроды. У 2025 г. з 16 па 22 верасня прайшоў тыдзень мабільнасці, які завершыўся днём без аўтамабіля. У 2025 г. акцыю «Дзень без аўтамабіля» праводзілі ва ўсіх абласных цэнтрах і 33 райцэнтрах РБ; па яе ўмовах дазваляўся бясплатны праезд у грамадскім транспарце тым, хто прад'віць пасведчанне кіроўцы і тэхнічны пашпарт аўтамабіляСегодня лучше пешком, на автобусе или велосипеде. В Беларуси проходит акция «День без автомобиля». Крыніцы
Гл. таксама Зялёныя Веганства
Спасылкі
Катэгорыя:Святы 22 верасня Катэгорыя:Міжнародныя дні Катэгорыя:Гарадскі транспарт