Бясклетачныя, або Няклетачныя () — сукупнасць жывых арганізмаў, якія не маюць клетачнай структуры.
«Бясклетачныя» часта ўжываюць як сінонім вірусаў. Тэрмін увайшоў ва ўжыванне пасля адкрыцця ў 2003 годзе мімівіруса, самага складанага з вядомых на той момант вірусаў, які, магчыма, эвалюцыянаваў з клетачнай формы жыцця.
Апроч вірусаў, да бясклетачных часам адносяць віроіды, а таксама інфекцыйныя агенты, якія не маюць уласнага геному, зашыфраванага ў ДНК ці РНК (напрыклад, прыёны).
Катэгорыя:Дамены (біялогія)