thumb|Цыяноз скуры вушэй — агульная прыкмета афрыканскай чумы свіней Афрыка́нская чума́ свіне́й (), афрыканская ліхаманка, усходнеафрыканская чума, хвароба Мантгомеры — высокакантагіёзная вірусная хвароба свіней, характэрная ліхаманкай, цыянозам скуры і вялікімі гемарагіямі ва ўнутраных органах. Адносіцца да спісу A згодна з Міжнароднай класіфікацыяй заразных хвароб жывёл. Для чалавека афрыканская чума свіней небяспекі не ўяўляе.

Катэгорыя:Захворванні жывёл Катэгорыя:вірусныя інфекцыі