Ложынская вуліца — адна з вуліц мікрараёна «Уручча» ў Мінску. Яна пачынаецца ад скрыжавання з праспектам Незалежнасці паміж двума выхадамі станцыі метро «Уручча», перасякае вуліцу Гарадзецкую і ўпіраецца ў вуліцу Гінтаўта. Пасля перасячэння вуліцы Гінтаўта пачынаецца вуліца Лясная вёскі Копішча.
Славутасці вуліцы Адзін з самых высокіх шматпавярховых дамоў (Ложынская, 5) Могілкі Уручча — адны з самых старых у Мінску Станцыя метро Уручча Комплекс «Вівальдзі» ГЦ «Дзмітрыеў Кірмаш»
Цікавыя факты пра вуліцу Архітэктура вуліцы Ложынская складаецца са спалучэння савецкага стылю Брэжнеўскай эпохі, цаглянай забудовы 1990-х і сучаснага хай-тэка. Пры будаўніцтве метро побач з пачаткам вуліцы былі знойдзены рэшткі маманта.
Спасылкі
Вуліца Ложынская. Там, дзе сустрэліся 3 розных Беларусі. (Фатаграфіі вуліцы. Блог Андрэя Берастоўскага) Ложынская // Минск старый и новый
Ложынская Катэгорыя:Першамайскі раён (Мінск) Катэгорыя:Уручча (жылы раён)